19 красавiка 2024, Пятніца, 2:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнкаўскія газеты істотна падвысілі кошт прымусовай падпіскі

17
Лукашэнкаўскія газеты істотна падвысілі кошт прымусовай падпіскі

У Беларусі кошт паўгадавой падпіскі на дзяржаўныя выданні вырас на 5-20%.

У Беларусі кошт паўгадавой падпіскі на асноўныя выданні павялічыўся на 5-20%. Агенцтва БелаПАН параўнала кошты ў падпісных каталогах на першае паўгоддзе 2017 года і другое паўгоддзе 2016 года.

Кошт паўгадавых камплектаў «Советской Белоруссии» і «Звязды» павялічыўся на 9,1%, «Народной газеты» — на 9,4%, «Рэспублікі» — на 4,8%, «Сельской газеты» — на 8,5%, «7 дзён» — на 10%, «Знамени юности» — не змянілася. «Белорусская военная газета» павялічыла кошт падпіскі на 4,3%, міліцэйская «На варце» — на 1,8%.

Кошт падпіскі на беларускі выпуск «Аргументаў і фактаў» павялічыўся на 18,2%, «Комсомольской правды» — на 20%.

Падпісны кошт «Белгазеты» ўзрасла на 6,1%, «Беларусы і рынак» — на 5%, «Народную волю» — не змянілася, «Нашу ніву» — знізілася на 6,6%. Кошт паўгадавой падпіскі на газету «Прессбол» знізіўся на 0,1%, «Спартыўная панарама» — павялічылася на 17,4%.

Раней charter.97.org паведамляў, што на дзяржаўную прэсу абавязваюць падпісвацца нават у садках.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках