29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выкрадзеную брамку канцлагера Дахаў знайшлі ў Нарвэгіі

Брамка была выяўленыя ў нарвэжскім горадзе Бэрген.

Паліцыя Нямеччыны паведаміла, што з «вялікай дзеллю імавернасці» брамка канцлагера Дахаў з надпісам «Arbeit macht frei» («Праца вызваляе»), выкрадзеная ў 2014 годзе, знайшлася ў нарвэжскім Бэргене.

Пра гэта паведамляе нямецкае выданне a target="_blank" href=https://www.welt.de/regionales/bayern/article159928124/Gestohlenes-KZ-Tor-aus-Dachau-in-Norwegen-gefunden.html>Die Welt са спасылкай на паліцыю Баварыі.

Брамка была выяўленая ў нарвэжскім горадзе Бэрген. Як паведамілі ў мясцовай паліцыі, брамка была выяўленая пасля ананімнага паведамлення. У нямецкай паліцыі мяркуюць, што знаходка з вялікай дзеллю імавернасці сапраўдная.

Іншых дэталяў, як атрымалася выявіць выкрадзеную брамку, не падаюць.

Дырэктар фонду «Баварскі мемарыял» Карл Фрэлер прызнаўся, што пасля навіны аб выяўленні брамкі «адчувае палёгку».

Гістарычная брама канцлагера Дахаў з надпісам «Arbeit macht frei» была выкрадзеная ў лістападзе 2014 года. Прапажу выявілі ахоўнікі. З тых часоў паліцыі не магла выйсці на след выкрадальнікаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках