17 красавiка 2024, Серада, 2:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вадзім Сашурын: Не разумею Домрачаву

38
Вадзім Сашурын: Не разумею Домрачаву

Тытулаваны беларускі экс-біятланіст не разумее, як маці можа пакінуць дзіця на іншых людзей дзеля біятлону.

Тытулаваны беларускі экс-біятланіст Вадзім Сашурын падзяліўся меркаваннем аб хуткім вяртанні трохразовай алімпійскай чэмпіёнкі Дар'і Домрачавай у вялікі спорт пасля нядаўняга нараджэння дачкі, піша «Народная Воля».

«Дар'я не першая спартоўка, якая не хоча доўгі час сядзець у дэкрэце. Тым больш што яна лідарка не толькі беларускага, але і сусветнага спорту. І без Домрачавай нашай камандзе давядзецца вельмі складана. Я ёй ад усёй душы зычу новых поспехаў у спорце, але, шчыра кажучы, па-чалавечы не разумею, як маці можа пакінуць такое маленькаедзіця на выхаванне іншым дзеля таго, каб зноў бегаць і страляць. Я сам у мінулым прафесійны біятланіст і ведаю, колькі трэніроўкі і спаборніцтвы патрабуюць часу. І я бацька траіх дзяцей, таму ведаю і пра тое, якой увагі патрабуюць дзеці ад бацькоў. У мяне на шляху «спорт-дзеці» пераважылі апошнія, калі жонка другі раз нарадзіла. Думаю, што для жанчыны на першым месцы павінна быць сям'я.

Мне, напрыклад, падабаецца нямецкая біятланістка Магдалена Нойнэр. Прыйшла ў біятлон, стала суперзоркай і ў промнях славы прыгожа развіталася са спортам, каб займацца дзецьмі і сямейнымі справамі.

Тут трэба разумець, што спорт — не ўсё нашае жыццё. Са свайго досведу ведаю, што галоўнае пачынаецца пасля сыходу са спорту, хоць, безумоўна, калі ў цябе нешта добра атрымліваецца, то трэба лавіць момант. Зрэшты, нікога вучыць не збіраюся, у кожнага свая галава на плячах. А Дар'і, безумоўна, поспехаў!» — сказаў Сашурын.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках