20 красавiка 2024, Субота, 2:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Турцыі выступіў за адстаўку Асада

3
Кіраўнік МЗС Турцыі выступіў за адстаўку Асада

Меўлют Чавушоглу заявіў, што Башар Асад не павінен займаць пасаду прэзідэнта Сірыі.

Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі ў Бэйруце, піша «Новая газета» са спасылкай на Reuters.

Са слоў Чавушоглу, сірыйскі прэзідэнт нясе адказнасць за 600 тысяч смерцяў, а таму не можа далей быць лідарам краіны. Кіраўнік турэцкага МЗС назваў «крытычнай» сітуацыю ў Алепа і заклікаў да неадкладнага спынення агню ў Сірыі.

Міністр таксама згадаў, што Анкара вядзе перамовы з Масквой, Тэгеранам, Дамаскам і Бэйрутам з нагоды развязання сірыйскага канфлікту. Нягледзячы на тое, што ўсе бакі агулам згодны з патрэбай спынення агню і дастаўкі гуманітарнай дапамогі ў Алепа, паміж імі, са слоў Чавушоглу, захоўваюцца глыбокія рознагалоссі.

Нагадаем, 29 лістапада прэзідэнт Турцыі Раджэп Эрдаган заявіў, што Анкара пачала вайсковую аперацыю ў Сірыі, каб пакласці канец рэжыму Башара Асада.

«Чаму мы ўвайшлі? Мы не прэтэндуем на сірыйскую зямлю. Гэта для таго, каб землі належалі сваім сапраўдным гаспадарам. Для таго, каб сказаць, што мы там для аднаўлення справядлівасці. Мы ўвайшлі туды, каб пакласці канец тырану Асаду, які зладзіў у краіне дзяржаўны тэрор. Іншых прычын не было», — заявіў турэцкі лідар.

Пазней адбылася тэлефонная размова Эрдагана з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным. Пасля гэтага Эрдаган заявіў, што мэтай турэцкай вайсковай аперацыі ў Сірыі з'яўляецца не «якая-небудзь краіна ці чалавек», а барацьба з тэрарыстычнымі арганізацыямі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках