20 красавiка 2024, Субота, 0:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы «абнавілі» цягнік «Гародня - Кракаў» вялікай кантрабандай цыгарэт

5
Беларусы «абнавілі» цягнік «Гародня - Кракаў» вялікай кантрабандай цыгарэт

Два маладзёны спрабавалі правезці праз мяжу 600 пачкаў цыгарэт.

Беластоцкія паліцыянты затрымалі 1-га снежня ў цягніку Гародня-Кракаў двух чалавек, якія перавозілі два мяхі з цыгарэтамі без польскіх акцызных марак, паведамляе hrodna.life са спасылкай на выданне wspolczesna.pl.

Кантрабанду, а гэта 600 пачкаў цыгарэт, выявілі супрацоўнікі службы аховы чыгункі ў Беластоку.

У выніку, да цягніка прыбылі супрацоўнікі паліцыі, якія і затрымалі двух чалавек 25 і 26 гадоў. Затрыманыя правялі ноч у пастарунку. На наступны дзень у іх быў запланаваны суд.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках