23 красавiка 2024, aўторак, 17:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ірына Герашчанка: Еўразвяз здзяйсняе гістарычную памылку

18
Ірына Герашчанка: Еўразвяз здзяйсняе гістарычную памылку
Ірына Герашчанка
Фота: news.liga.net

Сітуацыю з адсутнасцю бязвізу для Украіны цяжка растлумачыць украінскаму грамадству.

Віцэ-спікер Вярхоўнай Рады Украіны Ірына Герашчанка мяркуе, што калі Эўразвяз будзе марудзіць з вылучэннем бязвізавага рэжыму для Украіны, гэта стане гістарычнай памылкай, бо гэта можа прывесці да страты даверу ўкраінскага грамадства.

У каментары УНІАН Герашчанка падкрэсліла, што сітуацыю, якая склалася, "цяжка растлумачыць ўкраінскаму грамадству".

Пры гэтым яна адзначыла, што "цяпер мяч на баку Брусэля".

"Мы з павагай ставімся да еўрапейскага боку, калі яны кажуць, што мы павінны выканаць нашу частку абавязальніцтваў. Але і мы кажам, што нашыя партнёры гэтаксама павінны выконваць свае абавязальніцтвы. Украіне ўсё не проста даецца, але, магчыма, у гэтых выпрабаваннях мы загартоўваемся як краіна і набываем права голасу. Гэта дарагога каштуе", – сказала Герашчанка.

24 лістапада адбыўся саміт Украіна – ЕЗ, на якім пытанне вылучэння бязвізу Украіне, насуперак чаканням Кіева, не разглядалася.

У той самы дзень кіраўнік Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер заявіў, што Украіна атрымае бязвізавы рэжым у найбліжэйшыя тыдні.

Старшыня Еўрапарламента Марцін Шульц заявіў, што працэс візавай лібералізацыі для Украіны немагчыма паскорыць праз тое, што Францыя, Бэльгія, Італія і Нямеччына не могуць узгадніць механізм ягонага прыпынення.

Еўракамісар Ёханэс Хан заявіў, што ў ЕЗ будуць сур'ёзныя праблемы праз страту даверу, калі Брусэль не выканае свае абавязальніцтвы перад Украінай.

У сваю чаргу, еўрадэпутат ад Польшчы Яцэк Сарыюш-Вольскі заявіў, што прамаруджанне з вылучэннем бязвізавага рэжыму Украіне і Грузіі з'яўляецца дэманстрацыяй невыразнай вонкавай палітыкі ЕЗ.

Згодна з прагнозам Еўрапарламента, разгляд механізму прыпынення бязвізу можа адбыцца 18 студзеня 2017 года.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках