24 красавiка 2024, Серада, 6:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Качанава, якая будуе катэдж у Драздах: «Трэба ашчадна выкарыстоўваць кожны рубель»

88
Качанава, якая будуе катэдж у Драздах: «Трэба ашчадна выкарыстоўваць кожны рубель»
НАТАЛЛЯ КАЧАНАВА
ФОТА ДЗМІТРЫЯ БРУШКО, TUT.BY

Чыноўніца зноў заклікала спартоўцаў быць эканомнымі.

Намесніца прэм'ер-міністра Беларусі Наталля Качанава ўзяла ўдзел у пасяджэнні Рады дырэктараў сярэдніх школаў – вучэльняў алімпійскага рэзерву, якое прайшло ў Плешчаніцах Менскай вобласці. У ходзе дыскусіі абмяркоўваліся вынікі працы вучэльняў у 2016 годзе і вызначаліся асноўныя задачы на наступны год, паведамляе прэс-служба Мінспорту.

На думку чыноўніцы, у падрыхтоўцы маладых спартоўцаў істотную ролю павінна выконваць не толькі Міністэрства спорту і турызму, але і рэгіянальныя ўлады, федэрацыі відаў спорту. У якасці станоўчых прыкладаў віцэ-прэм'ерка прывяла працу федэрацый лёгкай атлетыкі і біатлону, кіраўніцтва якіх сістэмна ўдзельнічае ў адборы таленавітых дзяцей, іх падрыхтоўцы, падтрымлівае цесны кантакт з вучэльнямі алімпійскага рэзерву, дапамагае ў забеспячэнні сучасным абсталяваннем і інвентаром.

"Вельмі істотна не распыляць намаганні, кадры і сродкі, а правесці аптымізацыю падрыхтоўкі рэзерву. У кожнай вучэльні павінна быць свая спецыялізацыя, не трэба гнацца за колькасцю культываваных відаў спорту. У цяперашніх варунках як ніколі неабходна ашчадна, рацыянальна і эфектыўна выкарыстоўваць кожны вылучаны з бюджэту рубель", – сказала Качанава.

На думку віцэ-прэм'еркі, праблемы падрыхтоўкі спартовага рэзерву цесна звязаныя з узроўнем кваліфікацыі трэнераў, якія працуюць з маладымі спартоўцамі, а яшчэ раней – настаўнікаў фізкультуры ў звычайных школах. Важна наладзіць сістэму падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі гэтых спецыялістаў, нацэльваючы іх на набыццё новых ведаў, авалоданне сучаснымі методыкамі і інавацыйнымі тэхналогіямі.

"Працуючы з дзецьмі, трэба быць і педагогам, і псіхолагам, і сапраўдным профі ў сваёй справе, разбірацца ў кампутарнай тэхніцы, але галоўнае – быць аўтарытэтам для маладых людзей, а гэтага можна дасягнуць толькі працуючы над сабой", – падкрэсліла чыноўніца.

Як паведамляў раней сайт charter97.org, віцэ-прэм'ерка Качанава пачынае будаўніцтва катэджа ў Драздах.

Дом чыноўніцы будзе каштаваць як сярэдні заробак беларуса за 175 гадоў.

Напісаць каментар 88

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках