20 красавiка 2024, Субота, 8:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Банк Расеі абвяргае інфармацыю пра крадзеж хакерамі мільярдаў

6
Банк Расеі абвяргае інфармацыю пра крадзеж хакерамі мільярдаў

З заявы застаецца незразумелым, адкуль узялася гэтая інфармацыя.

Банк Расеі абверг інфармацыю пра крадзеж хакерамі 2 млрд рублёў з рахункаў банка. Зрэшты, з заявы застаецца незразумелым, адкуль узялася гэтая інфармацыя і чаму ў каментары для CNN яе раней пацвярджалі ў галоўнай управе бяспекі і абароны інфармацыі ўстановы.

Паведамленне прэс-службы публікуе агенцтва ТАСС: "Інфармацыя пра крадзеж 2 млрд руб. з каррахункаў Банка Расеі ў выніку хакерскай атакі не адпавядае рэчаіснасці. У аглядзе фінансавай стабільнасці, які быў прапанаваны напярэдадні ўвечары, гаворка ішла наконт стратаў, якія панеслі камерцыйныя банкі і іхнія кліенты, у выніку хакерскіх нападаў за ўвесь 2016 год".

Раней тэлекампанія CNN паведаміла, што хакеры скралі з каррахункаў расейскіх банкаў у ЦБ РФ больш за 2 млрд рублёў. Пры гэтым факт атакі на рахункі ў Цэнтрабанку пацвердзіў намеснік кіраўніка галоўнай управы бяспекі і абароны інфармацыі ЦБ Арцём Сычоў: ён заявіў, што спрабавалі скрасці блізу 5 млрд рублёў, але частку грошай атрымалася вярнуць: "Нам пашанцавала".

ЦБ РФ напярэдадні паведаміў, што ў пачатку 2016 года былі зафіксаваныя мэтанакіраваныя атакі, звязаныя з падменай уваходных звестак для аўтаматызаванага працоўнага месца кліента Банка Расеі, быў папярэджаны крадзеж на 1,67 млрд рублёў. Як апавёў 1 снежня на канферэнцыі "Барацьба з махлярствам у сферы высокіх тэхналогій AntiFraud Russia" кіраўнік FinCert (цэнтр маніторынгу і рэагавання на кампутарныя атакі ў крэдытна-фінансавай сферы) Банка Расеі Дзмітрый Фралоў, у 2016 годзе банкі паведамілі рэгулятару пра шкоду 5,2 млрд рублёў у выніку нападаў на сістэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання.

ФСБ Расеі на тыдні папярэджвала пра рыхтаваную ў панядзелак кібератаку на сістэмы найбуйнейшых расейскіх банкаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках