17 красавiка 2024, Серада, 2:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскае «Тарпеда»: Пастанова выслаць Салангіна не адпавядае заканадаўству

5
Менскае «Тарпеда»: Пастанова выслаць Салангіна не адпавядае заканадаўству
ФОТА: INFOOTBALL.BY

Менскае «Тарпеда», чый дырэктар Андрэй Салангін быў прымусова высланы з Беларусі, выступіла з зваротам да СМІ.

Прыводзім тэкст звароту:

– Выклікае занепакоенасць той факт, што грамадзяніна саюзнай нам дзяржавы – Расейскай Федэрацыі, дырэктара прафесійнага футбольнага клуба Беларусі, які ўваходзіць у Асацыяцыю «Беларуская федэрацыя футболу», без законных падставаў пазбаўляюць магчымасці працаваць на тэрыторыі нашай краіны і знаходзіцца тут разам з жонкай і двума няпоўнагадовымі дзецьмі, якія з'яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь.

Пастанова АГІМ пра высылку Андрэя Салангіна абсалютна супярэчыць дзяржаўнай палітыцы Рэспублікі Беларусі, у адпаведнасці з якой развіццё спорту ў краіне з'яўляецца адным з асноўных кірункаў.

Мы нагадаем, што менавіта Андрэй Вадзімавіч Салангін стаў ініцыятарам вяртання менскага «Тарпеда» прафесійнага статусу, прывабіў замежныя інвестыцыі. Дзякуючы ягонай працы быў адроджаны адзін з найстарэйшых футбольных клубаў Беларусі, які ў наступным годзе будзе святкаваць 70-годдзе. Пастанова пра высылку ставіць пад пагрозу развіццё клуба і ягоны ўдзел у чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь.

Дырэктар менскага «Тарпеда» быў высланы з Беларусі на цягніку ў суправаджэнні канвою, які павінен кантраляваць перасячэнне мяжы.

Такая сітуацыя і меры выклікаюць вялікую занепакоенасць, звязаную з дзеяннямі і пастановамі Аддзела грамадзянстве і міграцыі, якія, на нашу думку, не адпавядаюць заканадаўству Рэспублікі Беларусь, – гаворыцца ў паведамленні на сайце менскага «Тарпеда».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках