28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як Аляксандр Сакураў маліў Пуціна вызваліць Алега Сянцова

9
Як Аляксандр Сакураў маліў Пуціна вызваліць Алега Сянцова
АЛЯКСАНДР САКУРАЎ

Прэзідэнт РФ правёў пасяджэнне Рады ў культуры і мастацтве і Рады ў расейскай мове.

На гэтай сустрэчы вядомы рэжысёр Аляксандр Сакураў папрасіў Пуціна вызваліць украінскага рэжысёра Алега Сянцова.

«Эхо Москвы» прыводзіць стэнаграму іхняй размовы:

А. Сакураў: У мяне ёсць сардэчная просьба да Вас, Уладзімір Уладзіміравіч, як у грамадзяніна Расеі, як у рэжысёра. Давайце развяжам праблему Алега Сянцова. 20 гадоў, украінскі рэжысёр, 20 гадоў лагераў, у паўночным лагеры сядзіць хлопец. Мне сорамна, што мы да гэтага часу не можам развязаць гэтую праблему. Прашу Вас, знайдзіце выйсце гэтай праблемы. Гэта немагчыма. Рэжысёр, ён павінен са мной змагацца на кінафестывалях, калі ў яго іншая, у тым ліку палітычная, кропка гледжання, але не седзячы ў нашай арктычнай, практычна на поўначы, турме. Крыўдна і горка, што я вымушаны пра гэта гаварыць.

І яшчэ раз хачу падзякаваць за магчымасць, якую дае дзяржава для дэбютавання маладым людзям, маім суайчыннікам. Яшчэ раз хачу сказаць: гэта галоўная мэта майго жыцця – дапамога гэтым людзям. Давайце дапамагаць ім. Мы схільныя да кінематографу, расейскія людзі, у гэтым геніяльнасць наша выяўляецца, мы можам рабіць кіно, і нам ніколі не было сорамна за савецкае кіно і не будзе сорамна за той кінематограф, які сёння ствараецца і які будзе ў будучыні.

Дзякуй вялікі.

Прабачце, калі нешта не так.

У. Пуцін: Дзякуй.

Пачнем з апошняга, з нагоды Сянцова. Мы павінны зыходзіць з таго, што мы жывем у прававой дзяржаве, і пытанні такога кшталту, вядома, павінны развязвацца судовай сістэмай. Што тычыцца ягонай творчасці, то ён асуджаны не за творчасць, а за тое, што ён узяў на сябе зусім іншыя функцыі, як сцвярджаюць органы следства і суда, а менавіта фактычна прысвяціў сваё жыццё тэрарыстычнай дзейнасці.

А. Сакураў: Уладзімір Уладзіміравіч, але гэта ж вельмі цяжкая палітычная калізія была. Хіба просты чалавек проста так, просты эмацыйны малады чалавек, хіба ён можа зразумець хітраспляценні і складанасці палітычнага моманту?

У. Пуцін: Рэч зусім не ў ягонай пазіцыі. Рэч зусім не ў тым, што ён думае з нагоды падзей, якія адбыліся ў Крыме. Рэч у ягоных намерах і ў падрыхтоўцы супрацьпраўных дзеянняў, у выніку якіх маглі пацярпець нашыя з вамі грамадзяне.

А. Сакураў: Уладзімір Уладзіміравіч, па-расейску, па-хрысціянску міласэрнасць вышэйшая за справядлівасць. Малю Вас. Міласэрнасць вышэйшая за справядлівасці. Калі ласка.

У. Пуцін: Па-расейску і па-хрысціянску мы дзейнічаць у гэтай сітуацыі не зможам без пастановы суда. Пастанова суда адбылася. Так, ёсць пэўныя правілы і нормы, якімі можам скарыстацца, але для гэтага трэба, каб выспелі адпаведныя варункі.

А. Сакураў: Дапамажыце.

У. Пуцін: Паўтараю яшчэ раз: ніхто яго не асуджаў за ягоныя погляды, за ягоную пазіцыю. Асуджэнне адбылося за ягоны намер здзяйсняць дзеянні, якія законам адносяцца фактычна да дзеянняў тэрарыстычнага характару і якія маглі пацягнуць за сабой вельмі цяжкія наступствы для нашых грамадзянаў. Вось у гэтым рэч, а не ў ягонай нейкай пазіцыі. На пазіцыю ўсе маюць права, і ніхто за гэта яго не асуджаў бы. Толькі ў гэтым, паверце мне, толькі ў гэтым рэч. Там ёсць і іншыя фігуранты, і Вы ведаеце, іх цяпер час ад часу адлоўліваюць, у гэтым праблема.

А. Сакураў: На ім смерцяў няма, няма гібелі. І я ўпэўнены, што гэтага не адбылося б.

У. Пуцін: Слава Богу, што няма, але маглі быць, калі б яму дазволілі ажыццявіць ягоныя намеры. У гэтым праблема. Зусім рэч не ў тым, Аляксандр Мікалаевіч, што ён неяк думаў інакш, чым мы з Вамі на гэтую тэму, зусім не ў гэтым. Але тым не менш дзякуй, што Вы звярнулі на гэта ўвагу, ведаю, што гэтае пытанне адчувальнае, буду мець гэта на ўвазе.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках