29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шуневіч патрабуе звольніць кіраўніцтва «Дынама-Менск»

30
Шуневіч патрабуе звольніць кіраўніцтва «Дынама-Менск»

Кіраўнік МУС паставіў Крэйгу Вудкрафту і ягонаму намесніку Паўлу Бурбе жорсткія ўмовы.

Міністр МУС і старшыня Назіральнай рады ХК «Дынама-Менск» Ігар Шуневіч 3 снежня на працоўнай нарадзе паставіў галоўнаму трэнеру каманды Крэйгу Вудкрафту і намесніку гендырэктара Паўлу Бурбе жорсткія ўмовы: калі каманда не пачне паказваць гульню і зарабляць балы, будзе разглядацца пытанне пра змену кіраўніцтва клуба. Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС.

«Клуб не мае права дазволіць сабе застацца па-за плэй-оф два гады запар. Калі так адбудзецца, гэта будзе азначаць, што ні кіраўніцтва, ні каманда не ў стане дамагацца вынікаў, а значыць, і існаваць у такім выглядзе, як цяпер. Калі мы не прадэманструем гульню паводле вынікаў сезону, мне як кіраўніку давядзецца прыняць сур'ёзныя і непапулярныя меры», – падкрэсліў Шуневіч.

Непапулярнасць мераў заключаецца ў змене кіраўнікоў, напрыклад Паўла Бурбы, генеральнага дырэктара Анатоля Курыльца і некаторых іншых мэнэджараў клуба, а магчыма, і спартоўцаў.

«Гэта не толькі маё меркаванне. Так мяркуюць і іншыя сябры Назіральнай рады, а таксама заўзятары. Калі для клуба будзе вынікова пазбавіцца ад цяперашняга кіраўніцтва і прадоўжыць будаваць каманду з іншымі людзьмі, я гатовы на гэта пайсці», – сказаў на заканчэнне Ігар Шуневіч.

Сёння клуб перажывае не найлепшыя часы – 5 ключавых гульцоў праз стан здароўя выпалі з гульняў, і гэта, паводле словаў галоўнага трэнера Крэйга Вудкрафта, «дзіркі ў топавым звяне». Каб іх запоўніць, трэба разглядаць пытанні пра набыццё новых гульцоў або выкарыстанне рэзерву.

Аднак старшыня Назіральнай рады мяркуе за найлепшае не ўмешвацца ў тактыку кіраўніцтва, надаўшы кіраўнікам усе паўнамоцтвы кіраўніцкіх пастановаў, акрамя дадатковых матэрыяльных выдаткаў.

«Мне вядомыя ўсе складанасці, з якімі сутыкнуўся клуб, але ў нас няма выбару, акрамя як выжываць у такіх рэаліях», – падсумаваў Ігар Шуневіч.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках