25 красавiка 2024, Чацвер, 9:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абама можа перайсці на працу ў СМІ

1
Абама можа перайсці на працу ў СМІ

Дзейны прэзідэнт ЗША абмяркоўваў свае далейшыя планы з заснавальнікам «Фэйсбука».

Пасля пакідання пасады прэзідэнта ЗША Барак Абама можа пачаць кар'еру ў лічбавых СМІ і стварыць уласную медыякампанію, паведамляе партал Mic.

Паводле звестак партала, пасля сыходу з улады Абама хоча сфакусавацца на працы ў сферы лічбавых СМІ, сярод варыянтаў разглядаецца «запуск шоў на Netflix, камедыйны серыял на сайце або штосьці яшчэ».

Як адзначае адна з крыніц, на палях нядаўняга саміту АТЭС у Перу Абама канфідэнцыйна сустракаўся з заснавальнікам Facebook Маркам Цукербэргам, з якім абмяркоўваў свае далейшыя планы.

Таксама адзначаецца, што Абама разглядаў магчымасць стварэння ўласнай медыякампаніі, аднак пазней астыў да гэтай ідэі.

Пры гэтым дырэктарка Белага дома па камунікацыях заявіла, што ў Абамы няма планаў займацца медыябізнэсам пасля сыходу з пасады прэзідэнта ЗША.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках