Жаночая нацыянальная каманда Беларусі ўпэўнена падолела каманду Швайцарыі
1- 3.12.2016, 16:59
- 23,543
Заўтра ў заключным паядынку класіфікацыі ЧС беларускія гандбалісткі згуляюць з камандай Косава.
Жаночая каманда Беларусі ўпэўнена падолела каманду Швайцарыі ў другім матчы ў рамках хатняй кваліфікацыі чэмпіянату свету-2017 — 35:27. Нашы суайчынніцы забяспечылі сабе першае месца ў групе, а разам з ім і ўдзел у раўндзе плэй-оф кваліфікацыі. Матчы накаўт-раўнда пройдуць у чэрвені 2017 года, паведамляе «Прессбол».
Беларусь — Швайцарыя — 35:27 (17:15)
Група 2: Беларусь — 4 балы (2 матчы), Турцыя — 2 (2), Швайцарыя — 2 (2), Косава — 0 (2).
4 снежня ў заключным паядынку беларускі згуляюць з камандай Косава. Пачатак — а 14.00. А 12.00 каманды Турцыі і Швайцарыі разыграюць другі тур у плэй-оф.