19 красавiка 2024, Пятніца, 23:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Сеуле на антыпрэзідэнцкі мітынг выйшлі мільёны

5
У Сеуле на антыпрэзідэнцкі мітынг выйшлі мільёны
ФОТА: REUTERS/PIXSTREAM

Амаль 2,5 мільёна дэманстрантаў патрабавалі імпічменту прэзідэнткі Пак Кын Хе.

Дэманстрацыі за адстаўку прэзідэнткі Паўднёвай Карэі Пак Кын Хе сабралі ў суботу амаль 1,7 млн у Сеуле, паведамляе Wall Street Journal са спасылкай на арганізатараў акцыі (пераклад – korrespondent.net).

"З нашых падлікаў, агулам на вуліцы выйшлі 2,3 млн чалавек, незадаволеных рэжымам Пак Кын Хе", - гаворыцца ў паведамленні, распаўсюджаным прафзвязамі.

Дэманстранты скандавалі лозунгі "Далоў Пак Кын Хе!", "Імпічмент!" і "Распусціць партыю "Сэнуры!". Паводле звестак арганізатараў і паліцыі, ніякіх інцыдэнтаў зафіксавана не было. Гэтая дэманстрацыя стала ўжо шостай акцыяй за адстаўку кіраўніцы дзяржавы з пачатку карупцыйнага скандалу ў яе атачэнні.

У Сеуле пратэстоўцы з запаленымі паходнямі ў руках прайшлі маршам за 200 метраў ад рэзідэнцыі прэзідэнта.

Асобная дэманстрацыя адбылася каля парламента Рэспублікі Карэі. Блізу 20 тысяч чалавек патрабавалі ад кіроўнай партыі "Сэнуры" падтрымаць унесеную апазіцыяй рэзалюцыю аб імпічменце Пак Кын Хе. Першапачаткова частка дэпутатаў ад "Сэнуры" выступілі ў падтрымку імпічменту, але затым абвясцілі аб тым, што будуць чакаць добраахвотнага сыходу прэзідэнткі ў красавіку 2017 года.

Галасаванне аб імпічменце адбудзецца ў парламенце 9 снежня. Рэзалюцыю падтрымаў 171 дэпутат, у іх колькасць уваходзяць усе заканадаўцы ад трох апазіцыйных партый і незалежныя, за выключэннем спікера. Каб адправіць Пак Кын Хе ў адстаўку, патрэбныя 200 (з 300) галасоў, а для гэтага патрэбныя галасы як мінімум 28 прадстаўнікоў "Сэнуры". Раней прэзідэнтка выказала гатоўнасць пакінуць пасаду пры пэўных умовах.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках