25 красавiка 2024, Чацвер, 17:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Океан Эльзы» пачаў свой тур у Беларусі

4
«Океан Эльзы» пачаў свой тур у Беларусі
ФОТА: EURORADIO.FM

Канцэрт у Лядовым палацы Берасця прайшоў з поўным аншлагам.

"Океан Эльзы" ў рамках сусветнага тура пачаў серыю канцэртаў у Беларусі. Украінскі гурт 3 снежня выступіў у Берасці. Канцэрт у Лядовым палацы прайшоў з поўным аншлагам. Са слоў арганізатараў, былі прададзеныя ўсе 4 тысячы квіткоў, паведамляе euroradio.fm.

Канцэрт пачаўся з гадзінным спазненнем: у дарозе музыкі трапілі ў завіруху. Тым не менш гурт выканаў усю запланаваную праграму. Акрамя кампазіцый з апошняга альбома "Без меж" і старых гітоў слухачы пачулі сапраўдныя рарытэты — песні, якія шмат гадоў не выконваліся жыўцом. Як паведаміў са сцэны лідар гурта Святаслаў Вакарчук, гэта спецыяльны падарунак менавіта для беларускай публікі.

Ужо 4 снежня АЕ выступіць у Гародні. 9 і 10 снежня адбудуцца канцэрты ў Віцебску і Менску адпаведна.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках