25 красавiка 2024, Чацвер, 12:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец: Беларуская моладзь прадаўжае справу Астрожскага і Каліноўскага

2
Павел Севярынец: Беларуская моладзь прадаўжае справу Астрожскага і Каліноўскага

Перамагчы «расейскі свет» і праўладных дармаедаў з БРСМ трэба будзе менавіта беларускай моладзі.

Пра гэта на з'ездзе Маладых хрысціянскіх дэмакратаў (МХД) 3 снежня заявіў сустаршыня БХД Павел Севярынец, паведамляе сайт bchd.info.

"Цяпер вы новае пакаленне БХД. І менавіта вы на самым адказным і самым небяспечным адцінку фронту. Беларуская моладзь - гэта сапраўднае поле бітвы. Паводле ўзроўню ўжывання алкаголю, наркотыкаў, правядзення абортаў беларуская моладзь на адным з самых першых месцаў у свеце. Узровень абыякавасці да жыцця зашкальвае", - адзначыў ён.

Сярод пагроз беларускай моладзі сустаршыня БХД назваў таксама "расейскі свет" ( "а напраўду вайна"), БРСМ і іншыя праўладныя моладзевыя арганізацыі, якія сядзяць на шыі ў беларускага народа.

Са слоў Паўла Севярынца, сёння ў свеце стала модным заяўляць, што грэх - гэта нармальна. "Граху не павінна быць месца ў вашых сэрцах", - сказаў ён.

"Калі вас будуць абражаць, ганарыцеся, што вы ў добрай кампаніі разам з Еўфрасінняй Полацкай, Францішкам Скарынам, Львом Сапегам, Канстанцінам Астрожскім, Мікалаем Радзівілам Чорным, Кастусём Каліноўскім".

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках