25 красавiка 2024, Чацвер, 9:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёвец стаў першым віцэ-містэрам на конкурсе Mister Supranational 2016

5
Магілёвец стаў першым віцэ-містэрам на конкурсе Mister Supranational 2016

Беларус Сяргей Біндалаў жыве ў Грэцыі і валодае пяццю мовамі.

У фінале міжнароднага конкурсу, які прайшоў 3 снежня ў польскім горадзе Крыніца-Здруй, першым віцэ-містэрам стаў беларус Сяргей Біндалаў, паведамляе kp.by.

Сяргею 29 гадоў, ён нарадзіўся ў Магілёве, а цяпер жыве ў Грэцыі, працуе мэнэджарам у продажах і мадэллю. Маладзён размаўляе на пяці мовах: беларускай, расейскай, ангельскай, грэцкай і гішпанскай. Першы віцэ-містэр займаецца баявымі мастацтвамі і кіруе матацыклам.

СЯРГЕЙ БІНДАЛАЎ

Сяргей Біндалаў удзельнічаў у конкурсе «Містэр Беларусь-2014»: тады яму дастаўся тытул «Містар-стыль».

- Прыгажун, разумны, тактоўны, выхаваны, пазітыўны маладзён, які любіць свет і людзей! – павіншавала з перамогай Сяргея Анжаліна Мікульская, мэнэджар спецпраектаў АНТ на сваёй старонцы ў Фэйсбук.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках