20 красавiка 2024, Субота, 1:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bild: «Еўравізію-2017» могуць перанесці з Кіева ў Маскву

9
Bild: «Еўравізію-2017» могуць перанесці з Кіева ў Маскву

Канчатковая пастанова будзе прынятая 8 снежня.

Конкурс музычных выканаўцаў «Еўравізія-2017» могуць перанесці з Кіева ў Маскву праз бюракратычныя затрымкі і фінансавыя складанасці ва Украіне, сцвярджае нямецкая газета Bild (пераклад – newsru.com).

У канцы лістапада Украіна атрымала апошняе папярэджанне ад Еўрапейскага вяшчальнага звязу, які валодае брэндам «Еўравізія».

Пастанова аб правядзенні песеннага конкурсу ў Кіеве або аб яго пераносе ЕВЗ павінен прыняць на генеральнай асамблеі 8 снежня.

Крыніца Bild заявіў, што ідуць «дыскусіі» аб Маскве як магчымым месцы правядзення, хоць пастанова пакуль не прынята.

У фінале «Еўравізіі-2016», які прайшоў у траўні ў Швэцыі, перамагла ўкраінская спявачка Джамала. Адпаведна, Украіна атрымала права на правядзенне конкурсу ў наступным годзе. Другое месца заняла аўстралійская спявачка Дэмі Ім, трэцяе — расеец Сяргей Лазараў.

Аўстралія паводле дамоўленасці не можа прэтэндаваць на тое, каб конкурс прайшоў на яе тэрыторыі праз розніцу ў часе. Такім чынам, Расея атрымлівае права прэтэндаваць на правядзенне конкурсу вясной 2017 года ў выпадку, калі арганізатары палічаць намаганні Украіны недастатковымі.

Bild адзначае, што для Украіны гэта было б удвая непрыемна, бо краіна атрымала права на правядзенне конкурсу пасля выканання на папярэдняй «Еўравізіі» ў Швэцыі спявачкай Джамалай песні «1944», якую многія палічылі «антырасейскай». У ёй распавядалася аб дэпартацыі татараў з Крыма за Сталіным. Як паведамлялася, ЕВЗ раней ужо папярэджваў Кіеў аб рызыцы пераносу конкурсу праз бюракратычныя затрымкі.

Намесніца гендырэктара Нацыянальнай тэлекампаніі Украіны Вікторыя Раманава распавяла, што ўлады краіны ўжо гарантавалі выдзяленне на арганізацыю конкурсу 15 млн еўраў. Гэтая сума меншая, чым звычайна выдаткоўваюць арганізатары конкурсу — ад 17 да 25 млн. Яшчэ 10-14 млн еўраў выдае ЕВЗ.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках