25 красавiка 2024, Чацвер, 9:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Аўстрыі праходзяць паўторныя выбары прэзідэнта

У Аўстрыі праходзяць паўторныя выбары прэзідэнта
Норберт Хофер

На пасаду прэзідэнта Аўстрыі прэтэндуюць былы лідар «зялёных» Аляксандэр Ван дэр Бэлен і еўраскептык Норберт Хофэр.

У нядзелю ў Аўстрыі праходзяць паўторныя выбары, падчас якіх барацьба ідзе паміж двума кандыдатамі - былым лідарам «зялёных» Аляксандэрам Ван дэр Бэленам і прадстаўніком крайне правай Партыі Свабоды Норбертам Хофэрам, паведамляе расейская служба ВВС.

Першыя выбары прайшлі яшчэ ў траўні, і тады перамогу атрымаў Ван дэр Бэлен, але яго апанент Хофэр саступіў яму ўсяго 31 тысячу галасоў (менш за 1%) і паспяхова аспрэчыў вынікі ў Канстытуцыйным судзе краіны.

Хофэр сцвярджаў, што выбары прайшлі са шматлікімі працэсуальнымі парушэннямі. Напрыклад, ён адзначаў, што падчас падліку галасоў быў парушаны рэгламент, што магло прывесці да падтасоўкі. Пры гэтым ён не сцвярджаў, што падтасоўкі сапраўды былі.

Суд пагадзіўся з довадамі Хофэра і скасаваў вынікі галасавання.

Праведзеныя ў лістападзе апытанні грамадскай думкі паказалі, што яўнага фаварыта ў гэтай гонцы няма, і паўторныя выбары могуць зноў скончыцца з мінімальным разрывам.

Нягледзячы на тое, што роля прэзідэнта Аўстрыі хутчэй цырыманіяльныя, цяперашнія выбары маюць вялікае значэнне не толькі для самой краіны, але і для ўсяго Еўразвязу.

Калі перамогу атрымае Норберт Хофэр, ён стане першым з часоў Другой сусветнай вайны крайне правым лідарам краіны, якая знаходзіцца ў складзе ЕЗ.

Вынікі аўстрыйскага галасавання стануць своеасаблівым барометрам папулярнасці кандыдатаў-папулістаў у еўрапейскіх краінах, кажуць экспэрты.

Налета выбары пройдуць у Нямеччыне, Францыі ды Нідэрландах, і ва ўсіх гэтых краінах папулярнасць набіраюць партыі, якія выступаюць супраць палітычнага мэйнстрыму і якія займаюць жорсткую антыміграцыйную палітыку.

Асноўныя пазіцыі кандыдатаў

Партыя Свабоды, якую ўзначальвае Норберт Хофэр, аднойчы ўжо стала прычынай міжнароднай ізаляцыі Аўстрыі. У 1999 годзе яна здолела набраць 27% галасоў і ўвайшла ў правячую кааліцыю з памяркоўнымі кансерватарамі.

Уключэнне вельмі правых у кіроўны блок выклікала абурэнне сярод еўрапейскіх партнёраў Аўстрыі, і краіна на два гады фактычна патрапіла ў ізаляцыю.

Партыя Свабоды выступае за абмежаванне міграцыі, падтрымку сем'яў і традыцыйныя гэндэрныя ролі, захаванне працоўных месцаў для грамадзян краіны.

Праўда, напярэдадні выбараў лідар партыі Хофэр некалькі змякчыў пазіцыю ў шэрагу пытанняў. Напрыклад, калі пасля брытанскага рэферэндуму аб «брэкзіце» ён выступаў за правядзенне аналагічнага плебісцыту ў Аўстрыі, то цяпер ён не такі катэгарычны.

Ван дэр Бэла, наадварот, адзін з самых паважаных палітыкаў у Аўстрыі ды ЕЗ. Палітычную кар'еру ён пачаў у Сацыял-дэмакратычнай партыі Аўстрыі, а «зялёных» узначаліў у 1997 годзе і прывёў да першага адчувальнага поспеху на парламенцкіх выбарах.

Асабісты рэйтынг палітыка нярэдка быў нават вышэйшым, чым рэйтынг ягоных партый. Многія ўважаюць 72-гадовага Ван дэр Бэлена супрацьлегласцю ягонаму 45-гадоваму апаненту, які прыйшоў у вялікую палітыку 10 гадоў таму.

Кандыдатуру Ван дэр Бэлена падтрымаў былы прэзідэнт Аўстрыі Хайнц Фішэр.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках