25 красавiка 2024, Чацвер, 8:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайновіч: Улада Пуціна хутка скончыцца новай «перабудовай»

10
Вайновіч: Улада Пуціна хутка скончыцца новай «перабудовай»
Уладзімір Вайновіч

Расейская палітыка - гэта палітыка маятніка.

Пра гэта заявіў пісьменнік Уладзімір Вайновіч у клубе «Адкрытая Расія», паведамляе gordonua.com.

«Пачынаючы з даўніх часоў, з Мікалая I, калі павінна была непазбежна адбыцца лібералізацыя, што і было, - прыйшоў ліберальны цар, за што яго і забілі. Перыяды гэтыя бываюць доўгія, і пасля Леніна-Сталіна, натуральна, наступіў перыяд адлігі. Пасля Брэжнева-Андропава-Чарненкі - наступіла перабудова», - растлумачыў ён.

Пісьменнік адзначыў, што ўлада робіць мноства глупстваў, а сітуацыя ў краіне за тры гады вельмі моцна пагоршылася.

«Тры гады таму ўсё было яшчэ больш-менш. Мне не падабалася, што канстытуцыя пад аднаго чалавека зробленая, што яму павялічваюць тэрміны. Я меркаваў, што гэта абавязкова прывядзе да нечага дрэннага. Большасць людзей гэта не ўсведамляе і ахвотна аддае ўладу чалавеку. Вось было больш ці менш, нафта цякла, прадавалася, у Маскве «мерседэсаў» больш, чым у Берліне. І тут пачалося - з Алімпіяды, між іншым», - прадоўжыў ён.

Вайновіч дадаў, што трыумф РФ на Алімпіядзе прывёў «аўтара трыумфу» да ап'янення ад поспеху.

«І вось такі трыумф, з Алімпіядай так усё ўзнёсла атрымалася. А потым - Крым, і зноў выдатна: прыйшлі зялёныя чалавечкі, і ўсё - «Крым наш». Яшчэ Грузія, але Грузія для расейскага народу прайшла непрыкметна, яна не стала такой падзеяй. А вось Украіна, Данбас, гэты праект «Наваросіі» - ну, тут адбыліся такія дзеянні, што сітуацыя пагоршылася, нафта абрынулася, і меркаванні людзей унутры краіны падзяліліся, і стасункі з Захадам проста жудасныя - давядзецца ўсё гэта выпраўляць будучаму пакаленню гэтых правадыроў», - падкрэсліў ён.

Пісьменнік дадаў, што пасля існага рэжыму краіну чакае новая лібералізацыя.

«Як толькі скончыцца ўлада сённяшняя, наступіць новая перабудова, я магу на гэта дом паставіць...А вось пасля што? Гэта ўжо цяжка сказаць, бо потым паўстане вельмі складаная сітуацыя», - падсумаваў ён.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках