28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Грабеншчыкоў напісаў ліст падтрымкі Ільдару Дадзіну

3

Вядомы музыка падтрымаў палітвязня ў рамках акцыі праваабарончай арганізацыі Amnesty International.

Музыка Барыс Грабеншчыкоў напісаў ліст падтрымкі Ільдару Дадзіну ў рамках акцыі праваабарончай арганізацыі Amnesty International. Копія ліста была апублікаваная ў Twitter дырэктара расейскага прадстаўніцтва арганізацыі Сяргея Нікіціна, паведамляе ТАСС.

«Мы думаем пра цябе - і хай сітуацыя з табой хутчэй зменіцца да лепшага і ты будзеш вольны», - напісана ў лісце.

Ільдар Дадзін у снежні 2015 года быў прысуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі за парушэнні на мітынгах. Ён стаў першым расейцам, прысуджаным да рэальнага тэрміна паводле гэтага артыкула. У сакавіку 2016 года Масгарсуд змякчыў яму прысуд да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі.

Ва УФСВП Рэспублікі Карэлія 17 лістапада паведамілі, што ў Дадзіна адбыўся канфлікт з сукамернікам з бытавых прычын, які перарос у бойку. Жонка Дадзіна, Анастасія Зотава, сцвярджала, што бойка адбылася на віну сукамерніка, які рассек Дадзіну вусны, а потым схапіў за шыю і спрабаваў паваліць на падлогу.

Прэс-сакратар рэгіянальнай управы ФСВП Віталь Фефелаў паведаміў, што Дадзіна і ягонага сукамерніка перавялі ў памяшканні камернага тыпу (ПКТ), дзе яны правядуць паўгода. Паводле ягоных слоў, ПКТ - гэта адзіночная камера, але ўмовы ўтрымання ў ёй мякчэйшыя, чым у штрафным ізалятары.

Еўрапарламент 24 лістапада прыняў рэзалюцыю, у якой заклікаў «неадкладна і безумоўна» вызваліць Дадзіна.

Прэзідэнцкая Рада правоў чалавека (РПЧ) 2 снежня апублікавала даклад аб умовах утрымання актывіста ў карэльскай папраўчай калоніі №7. У ім пацвярджаецца, што Дадзіна ў папраўчай установе б'юць, а адміністрацыя яму пагражае.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках