23 красавiка 2024, aўторак, 16:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты нафты падаражэлі, але ненадоўга?

8
Кошты нафты падаражэлі, але ненадоўга?

Аналітыкі не вераць, што згода нафтавай картэлі на абмежаванне здабычы здолее ўтрымаць кошты сыравіны.

Нафта даражэе на фоне дамоўленасці АПЕК і Расеі ў скарачэнні здабычы для стабілізацыі рынку.

Кошт нафты маркі Brent перавысіў 54 даляры за барэль упершыню з 9 кастрычніка мінулага года. Амерыканская тэхаская нафта WTI таргуецца вышэй за адзнаку ў 51 даляр.

Але многія аналітыкі не вераць, што згода нафтавай картэлі на абмежаванне здабычы здолее ўтрымаць кошты сыравіны на пэўным узроўні ў доўгатэрміновай перспектыве, паведамляе euronews.com.

Нават калі краіны-чальцы АПЕК і Расеі, якая не ўваходзіць у арганізацыю, выканаюць заключаныя дамоўленасці, лішак прапановы паменшыцца нязначна.

Экспэрты таксама кажуць, што іншыя гульцы могуць павялічыць аб'ёмы паставак, напрыклад, вытворцы сланцавай нафты ў ЗША.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках