19 красавiка 2024, Пятніца, 8:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джону Кэры ўручаць вышэйшую ўзнагароду Нямеччыны

Джону Кэры ўручаць вышэйшую ўзнагароду Нямеччыны
Джон Кэры
ФОТА: REUTERS/CAROLYN KASTER

Дзяржсакратар ЗША прадстаўлены да вышэйшай узнагароды Нямеччыны - ордэна «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германіяй».

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры прадстаўлены да вышэйшай узнагароды Нямеччыны - ордэна «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германіяй». Амерыканскі палітык прыбудзе з развітальным візітам у Берлін 5 снежня. У гэты ж дзень у будынку МЗС Нямеччыны пройдзе цырымонія ягонага ўзнагароджання, паведамляе ў нядзелю, 4 снежня DW.

Міністр замежных спраў ФРГ Франк-Вальтэр Штайнмаер назваў Джона Кэры блізкім палітычным партнёрам і сябрам.

«Я не магу ўспомніць моманту, калі супрацоўніцтва Нямеччыны ды ЗША ў замежнапалітычных пытаннях было такім цесным і партнёрскім, як падчас працы Кэры на сваёй пасадзе», - заявіў Штайнмаер.

Кэры займае пасаду дзяржсакратара ЗША з 2013 года і пакіне яе ў канцы студзеня 2017 гады пасля таго, як Дональд Трамп уступіць на пасаду прэзідэнта. Хто стане новым дзяржсакратаром ЗША, пакуль невядома.

Ордэнам «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германіяй», які быў зацверджаны ў 1951 годзе першым прэзідэнтам ФРГ Тэадорам Хойсам, узнагароджваюцца, незалежна ад грамадзянства, за асаблівыя заслугі дзеячы палітычнай, эканамічнай, культурнай, сацыяльнай, дабрачыннай і духоўнай сфер жыцця.

Гэтым ордэнам узнагароджаны, напрыклад, прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў, пісьменнік Данііл Гранін, праваабаронцы Арсень Рагінскі ды Людміла Аляксеева, украінскі баксёр і палітык Віталь Клічко.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках