25 красавiка 2024, Чацвер, 23:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус правёў ноч у закрытым батутным цэнтры і зняў пра гэта відэа

22
Беларус правёў ноч у закрытым батутным цэнтры і зняў пра гэта відэа
ФОТА: Скрыншот YOUTUBE.COM

Відэа ўжо сабрала больш за 1,6 мільёна праглядаў.

Youtube-блогер Улад Бумага, які жыве ў Менску, наважыў запісаць разам з сябрам відэа ў фармаце «24 hours challenge». Яго сутнасць - правесці ноч у нейкім вядомым месцы, якое на ноч закрываюць.

Улад Бумага запісвае відэа пра тое, як хутка заснуць, як зрабіць маску з вугалю, як дзяўчыне спадабацца хлопцу. Увогуле, нічога хуліганскага. Учора ён выклаў відэа пра тое, як правёў ноч з сябрам у батутным цэнтры «Джой Джамп». Цяпер на Youtube гэта папулярны фармат: людзі праводзяць ноч у «Ікеі», «Ашане», у цырку і ў астатніх цяжкадаступных уночы месцах, піша kaktutzhit.by.

У відэа Улад з сябрам, у якога часта цалкам ачмурэлы твар, паказваюць, як яны хаваліся пад батутам, якія ва Улада споднікі, як сябры весяліліся, дзе спалі і як раніцай хаваліся ў прыбіральні перад адыходам. Відэа выйшла ў суботу, на момант гэтай публікацыі ў яго амаль 1,6 млн праглядаў і 10 тысяч каментароў - у тым ліку ад Івангая, самага папулярнага Youtube-блогера ў Расеі. Два тыдні таму ва Улада было 176 тысячаў падпісчыкаў на Youtube, цяпер - больш за 300 тысяч, усё дзякуючы гэтаму відэа.

Рэакцыя батутнага цэнтра пакуль невядомая - у сацсетках цэнтра гэты выпадак не каментуюць, хоць наш чытач напісаў на пошту, што «адміністрацыя якраз піша заяву ў міліцыю, але яны ж нічога такога не зрабілі», ды і ў відэа сам Улад кажа, што «законы ў Беларусі строгія». Цікава, ці разумеюць у батутным цэнтры, што яны атрымалі цудоўную бясплатную рэкламу з велічэзным ахопам (відэа выйшла ў топ Youtube), які не забяспечыла б ніводнае беларускае рэкламнае агенцтва з сур'ёзным штатам супрацоўнікаў.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках