25 красавiка 2024, Чацвер, 17:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белстат: расце колькасць беларусаў, якія знаходзяцца за рысай беднасці

9
Белстат: расце колькасць беларусаў, якія знаходзяцца за рысай беднасці

Афіцыйная статыстыка ўжо не ў змозе ўтойваць правал луканомікі.

Расце дзель беларусаў, якія знаходзяцца за рысай беднасці. Так, у трэцім квартале 2016 года дзель грамадзян краіны з узроўнем сярэднедушавых наяўных рэсурсаў, ніжэйшых за бюджэт пражытачнага мінімуму склала 5,7%, тады як у другім квартале - 5,5%, у першым - 5,4%, паведамляе БелаПАН са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.

Нагадаем, бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва з 1 траўня да 30 чэрвеня 2016 года ў разліку на месяц складаў за 1 млн 699 тысяч 430 рублёў (без уліку дэнамінацыі).

Менш за 150 дэнамінаваных рублёў сярэднедушавых наяўных рэсурсаў на месяц у трэцім квартале гэтага года мелі 2,9% насельніцтва (у другім - 2,8%), 150-200 рублёў - 7,2% (7,7%), 200-250 - 12,2% (11,4%), 250-300 - 12,7% (13,4%), 300-350 - 14,8% (14,4%), 350-400 - 11,8% ( 12,4%), 400-500 - 16,8% (15,8%), 500-600 - 8,6% (8,7%), больш за 600 - 13% (13,6%).

Як паведамлялася раней, грашовыя даходы ў студзені-верасні 2016 года ў разліку на душу насельніцтва ў Беларусі склалі 508,2 рубля на месяц. Для параўнання: у студзені-верасні 2015 года гэты паказчык складаў 488,5 рубля.

Такім чынам, сярэднедушавы даход за год вырас на 4%. Пры гэтым рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва, якія ўлічваюць інфляцыю, знізіліся за год на 7,2%.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках