29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гофэр прызнаў паразу на выбарах у Аўстрыі

1
Гофэр прызнаў паразу на выбарах у Аўстрыі
ФОТА: EADAILY

Прарасейскі кандыдат Норбэрт Гофэр набраў 46,4%, тады як ягоны спаборнік Аляксандэр ван дэр Бэлен - 53,6%.

Еўраскептык Норбэрт Гофэр з правай Партыі свабоды (АПС) прызнаў паразу на паўторных выбарах прэзідэнта Аўстрыі.

Пра гэта ён напісаў у Facebook, паведамляе РБК.

«Дарагія сябры! Я дзякую вам. Вы падтрымалі мяне так моцна, і мне бясконца сумна, што не выпала. Я б з задавальненнем клапаціўся аб нашай Аўстрыі. Аляксандра ван дэр Бэлена я віншую з поспехам і заклікаю ўсіх аўстрыйцаў трымацца разам і працаваць разам. Мы ўсе аўстрыйцы, незалежна ад таго, каго мы выбралі на выбарах», — падкрэсліў ён.

Паводле папярэдніх звестак, як піша Bloomberg са спасылкай на тэлеканал ORF, Аляксандэр ван дэр Бэлен набраў 53,6% галасоў, тады як Гофэр – 46,4%. Падлік галасоў працягваецца.

Аляксандэр ван дэр Бэлен, які балатаваўся як незалежны кандыдат, да таго цягам гадоў узначальваў аўстрыйскую Партыю зялёных. Вядомы палітык, чые асабовыя рэйтынгі папулярнасці заўсёды былі значна вышэйшыя, чым узровень падтрымкі партыі ў цэлым, перад тым, як узяць удзел у прэзідэнцкіх выбарах, выйшаў з яе складу, заявіўшы, што «прэзідэнт мае быць вышэйшы за партыйную належнасць».

Аўстрыя — парламенцкая рэспубліка, і ролю яе кіраўніка фактычна выконвае федэральны канцлер, які ўзначальвае ўрад. Хоць паводле палітычнай традыцыі прэзідэнт краіны выконвае збольшага прадстаўнічыя функцыі, паводле закону ён валодае даволі шырокімі федэральнымі паўнамоцтвамі. Так, напрыклад, ён мае права прызначаць урад і распускаць парламент. Акрамя таго, ён з'яўляецца найвышэйшым гетманам, прызначае шэраг высокапастаўленых дзяржаўных службоўцаў, у тым ліку чальцоў Канстытуцыйнага суда краіны і консулаў Аўстрыі ў замежных дзяржавах, а таксама ажыццяўляе права памілавання.

Выбары прэзідэнта прайшлі ў Аўстрыі другі раз за год. Ранейшы вынік выбараў прэзідэнта, якія адбыліся ў траўні 2016 года, быў скасаваны Канстытуцыйным судом краіны, які пастанавіў, што выбары трэба правесці зноў праз парушэнні пры падліку 700 тысяч бюлетэняў, адпраўленых поштай.

Новая дата выбараў была прызначаная на 2 кастрычніка. Аднак незадоўга да яе, у верасні, тэрмін галасавання зноў перанеслі на снежань 2016 года. Гэты раз прычынай пераносу стаў няякасны клей для канвертаў, у якія прапаноўвалі ўкладваць бюлетэні, прызначаныя для галасавання поштай. Канверты проста немагчыма было заляпіць.

Тэрмін паўнамоцтваў прэзідэнта Аўстрыі складае 6 гадоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках