26 красавiка 2024, Пятніца, 0:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Мужэнка: «Пагроза расейскай агрэсіі магчымая з розных напрамкаў»

8
Віктар Мужэнка: «Пагроза расейскай агрэсіі магчымая з розных напрамкаў»
ВІКТАР МУЖЭНКА
ФОТА: SHUTTERSTOCK

Расея засяродзіла значныя наступальныя магчымасці на межах з Украінай.

Пагроза маштабнай расейскай агрэсіі маецца не толькі з усходу Украіны, але і з поўначы, паўночнага-захаду і часова акупаванага Крыма, дзе Расея засяродзіла значныя наступальныя магчымасці.

Такую заяву зрабіў агенцтву «Укринформ» начальнік Генштаба Украіны Віктар Мужэнка. З ягоных слоў, у Генштабе рэальна ацэньваюць пагрозы вайсковага характару і пралічваюць магчымыя сцэнары развіцця падзей у выпадку маштабнай расейскай агрэсіі.

Мужэнка адзначыў, што сітуацыя ў войску цяпер у корані адрозніваецца ад той, якая была на пачатку ўзброенай агрэсіі Расеі. Баявы патэнцыял узброеных сіл значна вышэйшы, войскі падрыхтаваныя і забяспечаныя сучаснай зброяй і сувяззю, яны атрымалі рэальны досвед баявых дзеянняў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках