25 красавiка 2024, Чацвер, 0:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даляр і еўра падаражэлі

Даляр і еўра падаражэлі

На 5 снежня Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя курсы замежных валют.

Даляр ЗША — 1,9703 беларускага рубля (19703 за адзінку валюты без уліку дэнамінацыі)

Еўра — 2,1019 (21 019)

Расейскі рубель (100) — 3,0717 (307,17)

Украінская грыўна (за 100) — 7,6088 (760,88)

Кошык валют — 0,2492

У параўнанні з пятніцай, 2 снежня, курс даляра вырас на 0,76 капейкі (76 рублёў; 0,39%), еўра — на 2,04 капейкі (204 рублі; 0,98%), расейскага рубля (за 100) — знізіўся на 0,54 капейкі (0,54 рубля за адзінку; 0,18%), грыўна (за 100) — на 4,60 капейкі (4,60 рубля за адзінку; 0,60%). Курс кошыка валют вырас на 0,20% у параўнанні з пятніцай і на 12,40% у параўнанні з паказчыкам на канец 2015 года.

Каэфіцыент «еўра/даляр» — 1,0668, «даляр/расейскі рубель» — 64,1436, «даляр/грыўна» — 25,895.

У менскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў 5 снежня а 8.55 даляр куплялі па 1,947—1,965 (19 470—19 650) і прадавалі па 1,972—1,985 (19 720—19 850) рубля. У параўнанні з пятніцай сярэдні курс куплі вырас на 0,29 капейкі (да 1,959 рубля), або на 29 рублёў (да 19 590), продаж — на 0,41 капейкі (да 1,9766 рубля), або на 41 рубель (да 19 766).

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 1,95—1,96 (19 500—19 600) пры куплі, 1,97—1,98 (19 700—19 800) пры продажу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках