28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Італіі абвясціў пра адстаўку

3
Прэм'ер Італіі абвясціў пра адстаўку
МАТЭА РЭНЦЫ
ФОТА: REUTERS

Раней Матэа Рэнцы заяўляў, што сыдзе ў адстаўку, калі італьянцы адхіляць ягоны план канстытуцыйнай рэформы.

Прэм'ер-міністр Італіі Матэа Рэнца сыдзе ў адстаўку. Такую заяву ён зрабіў на прэс-канферэнцыі, прысвечанай вынікам канстытуцыйнага рэферэндуму, на якім ініцыятыва ўрада была зняпраўджаная.

«Заўтра ўдзень я збяру пасяджэнне Рады міністраў, а затым пайду ў Квірынальскі палац, каб падаць у адстаўку», — прыводзіць РІА «Новости» словы Рэнцы.

Раней Рэнцы заяўляў, што сыдзе ў адстаўку, калі італьянцы адхіляць ягоны план канстытуцыйнай рэформы. Пасля таго як сталі вядомыя вынікі плебісцыту, прадстаўнікі апазіцыі, між іншым, лідар апазіцыйнай партыі «Ліга Поўначы» Матэа Сальвіні, заклікаў Рэнцы неадкладна пакінуць пасаду.

Цэнтральныя ўлады Італіі выступілі з ініцыятывай знізіць ролю верхняй палаты парламента, Сената, а таксама забраць частку паўнамоцтваў ва ўладаў рэгіёнаў. Паводле звестак экзітполаў, праект рэформаў падтрымалі 39-45 працэнтаў, тады як адмоўны адказ далі 57-61 працэнт.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках