28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нафта таргуецца вышэй за $54 за барэль

4
Нафта таргуецца вышэй за $54 за барэль

Цана эталоннай нафты маркі Brent паднялася да максімуму з 19 ліпеня 2015 года.

Раніцай 5 снежня нафта эталоннай маркі Brent таргуецца ля адзнакі $54 за барэль, аб гэтым піша gordonua.com са спасылкай на звесткі таргоў на Лонданскай біржы.

Між іншым, паводле стана на 10.20 лютаўскія ф'ючэрсы таргуюцца па $54,09 за барэль. Каля паўночы, адразу пасля адкрыцця таргоў, цана нафты складала $54,43 – максімум з 19 ліпеня 2015 года.

Нафта пачала імкліва даражэць пасля таго, як 30 лістапада на пасяджэнні АПЕК была прынятая пастанова скараціць здабычу нафты на 1,2 млн барэляў – да 32,5 млн у дзень. Цягам 30 лістапада цана нафты вырасла на $4 за барэль – да $51,31.

Аналітыкі прагназуюць, што пастанова скараціць нафтаздабычу павялічыць цэны нафты. Паводле іх здагадак, у першай палове 2017 года цана нафты вырасце на $7-10.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках