19 красавiка 2024, Пятніца, 7:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ільдар Дадзін этапаваны з карэльскай калоніі ў невядомым кірунку

1
Ільдар Дадзін этапаваны з карэльскай калоніі ў невядомым кірунку
ІЛЬДАР ДАДЗІН
ФОТА: ВАСІЛЬ ПЯТРОЎ/FACEBOOK

Месцазнаходжанне асуджанага расейскага актывіста невядомае.

Асуджаны расейскі актывіст Ільдар Дадзін этапаваны з папраўчай калоніі №7 у горадзе Сегеж у Карэліі ў невядомым кірунку.

Пра гэта ТАСС заявіў прадстаўнік Дадзіна ў Еўрапейскім судзе правоў чалавека Мікалай Збарашэнка, спасылаючыся на словы супрацоўнікаў калоніі.

Са слоў Збарашэнкі, такую інфармацыю яму паведамілі вусна ў калоніі, ніякіх пісьмовых адказаў ён не атрымліваў.

Каментароў ад Федэральнай службы выканання пакаранняў пакуль не было.

Ільдар Дадзін – першы і пакуль адзіны асуджаны ў РФ за парушэнне закона аб мітынгах. У 2015 годзе Басманны суд Масквы прысудзіў яго да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Пазней гэты тэрмін быў скарочаны да двух з паловай гадоў.

1 лістапада 2016 года жонка Дадзіна Анастасія Зотава паведаміла, што ў калоніі яе мужа збіваюць і катуюць.

2 лістапада незалежная камісія лекараў правяла агляд і не выявіла слядоў збівання ў асуджанага. У гэты ж дзень расейскі журналіст Яўген Ляўковіч паведаміў, што падчас агляду ў Дадзіна здарыўся эпілептычны прыпадак, вырашаецца пытанне аб яго пераводзе ў бальніцу. На наступны дзень у Следчым каміцеце РФ заявілі, што паводле вынікаў папярэдняй праверкі не знайшлі довадаў катаванняў у дачыненні да асуджанага.

10 лістапада адвакаты актывіста абскардзілі яго прысуд у Вярхоўным судзе РФ. 1 снежня Зотава заявіла, што яе мужа на паўгода пасадзілі ў адзіночную камеру пасля бойкі з іншым асуджаным.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках