20 красавiка 2024, Субота, 8:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец: «Палатачнікі» нелегітымныя і няма чаго з імі сустракацца

3
Павел Севярынец: «Палатачнікі» нелегітымныя і няма чаго з імі сустракацца
ПАВЕЛ СЕВЯРЫНЕЦ
ФОТА: CHARTER97.ORG

Лідар БХД распавёў, што апазіцыя мае намер данесці да кіраўніка Сэната Польшчы.

Спікер Сэната Польшчы Станіслаў Карчэўскі падчас візіту ў Менск мае намер сустрэцца са старшынём «савета рэспублікі» Міхаілам Мясніковічам і старшынём «палаты прадстаўнікоў» Уладзімірам Андрэйчанкам, а таксама з лідарамі беларускай апазіцыі.

Сустаршыня аргкамітэта партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец пракаментаваў «Радыё Свабода» візіт кіраўніка польскага Сэната ў Беларусь.

«Так званы беларускі «парламент» не абраны на свабодных і справядлівых выбарах. Выбараў няма, і гэта, безумоўна, праблема польскай стараны, калі высокія парламенцкія кіраўнікі ставяць на адзін узровень з сабой прызначаных псеўдадэпутатаў. На мой погляд, гэта найгоршая праява real politic.

Легітымізаваць такім чынам рэжым Лукашэнкі не ў інтарэсах еўрапейскіх парламентарыяў, не ў інтарэсах Польшчы. Мы шчыра гаворым польскай старане, што гэта не выбраныя, а прызначаныя людзі, і заўтра мы гэтую пазіцыю таксама данясем. Вядома, Польшча мае права выбудоўваць сваю палітыку так, як мяркуе патрэбным, але, на наш погляд, гэта здрада ідэалам дэмакратыі», - упэўнены Севярынец.

Прадстаўнікі беларускай апазіцыі павінны сустрэцца з польскай дэлегацыяй заўтра, а 8 раніцы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках