19 красавiка 2024, Пятніца, 1:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве за хабар памежніку затрымалі беларуса

3
У Літве за хабар памежніку затрымалі беларуса

Мужчыне пагражае штраф, абмежаванне волі або арышт.

Літоўскія памежнікі ў кантрольна-прапускным пункце "Мядзінінкай" затрымалі грамадзяніна Беларусі, які за нядзейныя нумары паўпрычэпа цягача спрабаваў пазбегнуць адказнасці з дапамогай хабару ў 20 еўраў, піша belaruspartisan.org.

У нядзелю памежнікі правяралі асабістыя дакументы 43-гадовага беларуса, які ехаў з Літвы ў Беларусь, а таксама дакументы на ягоны грузавы аўтамабіль DAF з паўпрычэпам.

Цягач 2004 года выпуску быў з беларускімі рэгістрацыйнымі нумарамі, паўпрычэпы - з часовымі літоўскімі. Было выяўлена, што часовыя нумары паўпрычэпа ўжо 10 месяцаў не дзейнічаюць.

Кіроўца цягача прызнаўся, што ведаў пра гэта, і што яму пагражае адміністрацыйная адказнасць, і прапанаваў памежнікам дамовіцца, уклаўшы купюру вартасцю 20 еўраў у дакументы на аўтамабіль.

Беларуса папярэдзілі пра крымінальную адказнасць за подкуп супрацоўніка САДМ, аднак кіроўца ўсё адно прапаноўваў хабар, сцвярджаючы, што грошы вылучаныя на тое, каб ён мог хутчэй пакінуць краіну.

У выніку памежнікі затрымалі кіроўцу, у дачыненні да яго распачатае дасудовае расследаванне. За такое парушэнне мужчыне пагражае штраф, абмежаванне волі або арышт. Цягач з паўпрычэпам знаходзіцца на тэрыторыі САДМ.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках