25 красавiка 2024, Чацвер, 17:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнтам Узбекістана прадказальна стаў Шаўкат Мірзіёеў

14
Прэзідэнтам Узбекістана прадказальна стаў Шаўкат Мірзіёеў
Шаўкат Мірзіёеў
ФОТА: AFP/GETTY IMAGES

ЦВК Узбекістана абвясціў аб перамозе нядаўняга в.а. прэзідэнта з вынікам у 88,61% галасоў.

Новым прэзідэнтам Узбекістана абраны выконваючы абавязкі кіраўніка дзяржавы Шаўкат Мірзіёеў. Пра гэта ў панядзелак, 5 снежня, паведамляе Цэнтрвыбаркам краіны, піша карэспандэнт lenta.ru.

Паводле звестак выбарчай камісіі, Мірзіёеў набраў 88,61 адсотка галасоў выбаршчыкаў. Пасля абвяшчэння вынікаў абраны кандыдат выступіў на мітынгу і падзякаваў сваім былым апанентам. Ён таксама дадаў, што «нізка схіляе галаву перад народам за падтрымку».

Датэрміновыя прэзідэнцкія выбары ва Узбекістане прайшлі 4 снежня. Яны праводзіліся пасля скону 78-гадовага прэзідэнта Іслама Карымава 2 верасня, пасля інсульту.

На пасаду кіраўніка дзяржавы прэтэндавалі чатыры кандыдаты - экс-прэм'ер Узбекістана, в. а. кіраўніка дзяржавы Шаўкат Мірзіёеў, а таксама прадстаўнікі кіраўніцтва трох нацыянальных партый Хатамжон Кетмонаў (Народна-дэмакратычная партыя), Сарвар Атамурадаў (дэмакратычная партыя «Нацыянальнае адраджэнне») і Нарымон Умараў (Сацыял-дэмакратычная партыя). Аднак, аналітыкі не сумняваліся, што перамогу на выбарах атрымае Шаўкат Мірзіёеў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках