28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незадаволеныя менчукі з Сельгаспасёлку прымусілі ўладу пайсці на перамовы

12
Незадаволеныя менчукі з Сельгаспасёлку прымусілі ўладу пайсці на перамовы
Архіўныя фота ONLINER.BY

Супакойваць жыхароў Сельгаспасёлку, якія змагаюцца за свае правы, будзе сам «мэр» Шорац.

Жыхары прыватнага сектара, гэтак званага Сельгаспасёлку, 7 снежня сустрэнуцца са старшынём Менгарвыканкама Андрэем Шорцам, каб абмеркаваць перспектывы забудовы і зносу квартала, паведамляе tut.by.

Нагадаем, на днях скончылася грамадскае абмеркаванне праекта забудовы тэрыторыі прыватнага сектара ў межах вуліц Някрасава - Собінава - Алешава - Усходняй - Камароўскага кольца. А паўгода таму жыхары пасёлка дамагліся таго, каб праект развіцця квартала, паводле якога ўсе прыватныя дамы ішлі пад знос, адправілі на карэкціроўку. У выніку архітэктары перагледзелі сваю пастанову і ў сярэдзіне снежня зменены праект прэзентавалі жыхарам пасёлка. Згодна з ім пад знос пойдзе 614 прыватных дамоў, захаваюць толькі 281.

Жыхары пасёлка засталіся незадаволеныя такімі зменамі, яны мяркуюць, што праект трэба вярнуць на дапрацоўку і выпраўленую версію паўторна абмеркаваць. Таму актывісты раёна адправілі ў адміністрацыя Савецкага раёна 10 старонак каментарыяў аб праекце. Акрамя таго, у сераду яны сустрэнуцца з мэрам горада, каб абмеркаваць праект, лёс пасёлка і парушэнні ў працэсе правядзенні грамадскага абмеркавання.

Згодна з каментарам, адпраўленым у выканкам, жыхары пасёлка не столькі абураныя зносам большасці дамоў, колькі лічаць патрэбным: паменшыць у праекце колькасць шматфункцыянальных і адміністрацыйных комплексаў, прадугледзець сацыяльныя аб'екты: спартзалы, басейны, спортпляцоўкі; пакінуць у спакоі скверы, пабудаваць дзіцячыя садкі, пракласці магістраль раённага значэння праз вуліцу Мележа да вуліцы Я. Коласа без скарачэння плошчы сквера ў межах вуліц Усходняй - Мележа - Я. Коласа, зарэзерваваць неабходныя тэрыторыі для будаўніцтва аўтамабільных стаянак.

«Праект (аб Сельгаспасёлку) не адпавядае дзейснаму заканадаўству, Генеральнаму плану Менска, не ўлічвае інтарэсы грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыі праектавання, аддаючы прыярытэт буйным забудоўшчыкам», - адзначаюць мясцовыя жыхары.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках