28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі суд аштрафаваў «Газпром» больш чым на $6 мільярдаў

5
Украінскі суд аштрафаваў «Газпром» больш чым на $6 мільярдаў
ФОТА: РІА «НОВОСТИ»

«Газпром» плаціць шматмільярдны штраф адмаўляецца.

Гаспадарчы суд Кіева ў панядзелак, 5 снежня, задаволіў пазоў антыманапольнага камітэта Украіны, які патрабаваў абавязаць «Газпром» заплаціць накладзены ім штраф. Структура абвінавачвае расейскі канцэрн у выкарыстанні манапольнага становішча на рынку транзіту газу праз украінскую газатранспартную сістэму, паведамляе расейская служба BBC.

Пазоў да расейскай газавай манаполіі задаволены цалкам. «Газпром» згодна з выракам суда павінен заплаціць 171 мільярд грыўняў, гэта значыць, прыкладна 6,66 млрд даляраў.

Антыманапольны камітэт Украіны ў студзені 2016 года наклаў на «Газпром» штраф амаль на 86 млрд грыўняў, запатрабаваўшы выплаціць яго да 12 красавіка і спыніць злоўжыванне манапольным становішчам. Не дачакаўшыся грошай, у кастрычніку камітэт звярнуўся ў суд, які павялічыў суму ўдвая з улікам пратэрміноўкі выплаты штрафу.

Слуханні паводле пазову да «Газпрому» прайшлі ў закрытым рэжыме.

Расейскі канцэрн адмаўляўся плаціць штраф на той падставе, што не вядзе гаспадарчую дзейнасць на тэрыторыі Украіны. «Газпром» спрабаваў аспрэчыць штраф ва ўкраінскіх судах, у тым ліку ў Гаспадарчым судзе Кіева, які адмовіўся разглядаць пазоў, спаслаўшыся на памылкі ў яго афармленні.

Кіеў і Маскве вядуць некалькі судовых цяжбаў з нагоды транзіту расейскага газу. У кастрычніку 2014 года «Нафтагаз Украіны» падаў пазоў да «Газпрома» і запатрабаваў спагнаць з расейскага манапаліста кампенсацыю за зніжэнне паставак газу праз украінскую газатранспартную сістэму. Кіраўнік «Нафтагаза Украіны» Андрэй Кобелеў ацэньваў агульную суму пазоўных патрабаванняў да «Газпрома» ў Стакгольмскім арбітражы прыкладна на 30 млрд даляраў.

«Газпром» падаў у Стакгольмскі арбітраж сустрэчны пазоў, запатрабаваўшы спагнаць з «Нафтагаза Украіны» кампенсацыю на нявыкарыстаны ў 2012-2013 гадах газ, які Украіна павінна была набыць згодна з прапісаным у кантракце прынцыпам «бяры або плаці». Агульная сума пазоваў расейскай газавай манаполіі перавысіла 30 млрд даляраў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках