25 красавiка 2024, Чацвер, 17:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У аўторак чакаецца да +1°С

У аўторак чакаецца да +1°С

Аранжавы ўзровень небяспекі праз моцны вецер абвешчаны 6 снежня.

У аўторак, 6 снежня, у Беларусі будзе воблачна з прасвятленнямі, паведамляе БелТА. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (пераважна снег, мокры снег), магчымая слабая мяцеліца.

Уначы прагназуецца слабы галалёд, раніцай і ўдзень на дарогах - галалёдзіца. Вецер будзе заходні, з пераходам на паўночны 6-11 м/с, у начныя гадзіны на большай частцы тэрыторыі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с, удзень - да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы і раніцай складзе ад мінус 4 да плюс 1, цягам дня прагназуецца паніжэнне да 5-10 градусаў марозу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках