25 красавiка 2024, Чацвер, 7:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навумчык: Польшча адной з першых прызнала незалежнасць Беларусі

2
Навумчык: Польшча адной з першых прызнала незалежнасць Беларусі
Сяргей Навумчык

Польскі Сейм зрабіў дружалюбны для Беларусі крок адразу пасля 25 жніўня 1991 г, не чакаючы падпісання Белавежскіх пагадненняў.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў намеснік старшыні Рады БНР, беларускі журналіст і палітык Сяргей Навумчык.

«Карчэўскі нагадаў, што візіт адбываецца ў 25-ю гадавіну прызнання Польшчай незалежнасці Беларусі (гэта адбылося 27 снежня 1991 года)» - з інфармацыі пра сустрэчу з Мясніковічам.

Калі ласка, хто будзе сустракацца са спікерам Сената - скажыце, што не трэба далучаць сваю краіну да ліку трэцяга-другога дзясятка дзяржаў, якія некалькі месяцаў пасля абвяшчэння Беларуссю незалежнасці да апошняга глядзелі ў рот Гарбачову (як гэта рабілі Буш і Мітэран) і прызналі Беларусь толькі пасля ягонай адстаўкі.

Польшча прызнала Беларусь першай, адразу пасля 25 жніўня 1991. Акт прызнання, як і само абвяшчэнне незалежнасці, можа адбывацца ў розных формах - у выпадку з Польшчай, гэта была якраз заява Сейма. І мы заўсёды будзем удзячныя палякам за гэта.

Дзіўна, што такая ж дата пазначаная і на сайце Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Берасці. Увогуле (гэта ўжо тычыцца нас, беларусаў), казаць, што Беларусь стала незалежнай у выніку Віскулёў – значыць, свядома падтрымліваць маскоўскі, расейскі погляд на падзеі (маўляў, прыляцеў Ельцын, і з панскага пляча).

Фактычна Беларусь абвясціла незалежнасць 25 жніўня 1991 г - гэтак жа, як ЗША - 4 ліпеня 1776. А калі там ужо брытанскі кароль падпісаў грамату, калі наогул пасыпалася Брытанская імперыя - праблема імперыі. Амерыка таксама не ў адзін дзень набыла ўсе атрыбуты незалежнасці, але дзень абвяшчэння - адзін», - напісаў палітык.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках