16 красавiка 2024, aўторак, 17:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У РФ асудзілі бізнэсоўца, які ездзіў па Менску на «Мэрсэдэсе» са стразамі

11
У РФ асудзілі бізнэсоўца, які ездзіў па Менску на «Мэрсэдэсе» са стразамі

«Мэрсэдэс», абсыпаны бліскучымі стразамі, менчукі сталі заўважаць на сталічных вуліцах мінулым летам.

Нумары расейскія, а за стырном ездзіў ягамосць каўказскага выгляду. А потым адбыўся захоп: «Мэрсэдэсу» перацяў дарогу мікрааўтобус, з якога выбеглі людзі ў масках і ўвабралі ўсіх пасажыраў. Пазней у МУС распавялі: затрыманы 45-гадовы ўраджэнец Грузіі, грамадзяніна Расеі, які быў абвешчаны ў міжнародны вышук. У Расеі мужчына абвінавачваецца ў крадзяжы грошай пры будаўніцтве касмадрома «Восточный». Ягамосця перадалі расейскай паліцыі, дзе яго чакаў суд, піша kp.by.

Днямі Благавешчанскі гарадскі суд Амурскай вобласці вынес прысуд: Іван Чопазаў прызнаны вінаватым ва ўчыненні крадзяжу на суму 850 тысяч расейскіх рублёў (прыкладна 13 тысяч даляраў).

МІНАКІ, ЯКІЯ СТАЛІ СВЕДКАМІ ЗАТРЫМАННЯ ПАСАЖЫРАЎ БЛІСКУЧАГА САМАХОДА ЛЮДЗЬМІ Ў МАСКАХ. ФОТА VK.COM.

- Падчас папярэдняга следства Чопазаў цалкам кампенсаваў прычыненую шкоду, - паведаміла прэс-служба пракуратуры Амурскай вобласці. - Суд улічыў прызнанне віны, поўную кампенсацыю прычыненай шкоды, раскаянне ва ўчыненым і прызначыў пакаранне ў выглядзе 9 месяцаў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках