19 красавiка 2024, Пятніца, 21:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада БНР: Расейскія шавіністы спрабуюць процідзейнічаць умацаванню беларускай гістарычнай памяці

18
Рада БНР: Расейскія шавіністы спрабуюць процідзейнічаць умацаванню беларускай гістарычнай памяці

Галоўная прапагандысцкая задача пракрамлёўскіх СМІ - паказаць нязначнасць Слуцкага збройнага чыну.

Намеснік старшыні Рады БНР Мікалай Пачкаеў пракаментаваў нядаўнюю публікацыю на пракрамлёўскім сайце.

"Артыкул пра падзеі Слуцкага збройнага чыну за БНР 1920 года апублікаваны 3 снежня 2016 г уплывовым пракрамлёўскім сайтам Lenta.ru, падае ўзор шэрагу прапагандысцкіх метадаў, з дапамогай якіх антыбеларуская прапаганда спрабуе процідзейнічаць умацаванню беларускай гістарычнай памяці.

Няцяжка ўбачыць, што галоўнай прапагандысцкай задачай было паказаць нязначнасць Слуцкага збройнага чыну. Гэтая мэта дасягаецца праз падачу слуцкіх падзей з падменай кантэксту. Падзеі падаюцца ў кантэксце расейскай грамадзянскай вайны, дзе і сапраўды было шмат розных паўстанняў і ўзброеных выступаў - «белагвардзейскіх», «эсэраўскіх бунтаў», сялянскіх паўстанняў.

Як сродак для гэтай мэты ўжываецца несумленная падмена паняццяў: затушоўваецца той просты факт, што ў рэальнасці тыя «беларускія эсэры», што палітычна ўзначальвалі органы ўлады БНР у Слуцкім раёне, не мелі нічога агульнага з расейскай партыяй эсэраў (і, адпаведна, нейкімі акцыямі апошніх у расейскай грамадзянскай вайне).

Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р) утварылася з Беларускай Сацыялістычнай Грамады, якая была заснаваная як беларуская Рэвалюцыйная Грамада, асобна (арганізацыйна і ідэйна) ад партыі эсэраў Расіі. Адпаведна, БПС-Р (1918) ніколі часткай расейскай эсэраўскай партыі не была, мела важныя ідэйныя адрозненні ў аграрна-сацыяльных пытаннях, мела праграму сцісла беларуска-незалежную і ў палітычнае жыццё РСФСР ніяк не ўмешвалася.

Несумленна рэтушуючы той факт, што «эсэры» ў Слуцку не былі аднапартыйцамі Савінкава або Фані Каплан і што мэты Слуцкага паўстання былі выключна беларускія нацыянальна-дзяржаўныя, а не штосьці ў кантэксце ўнутрырасейскі палітычнай барацьбы, ствараецца падманнае ўражанне, быццам барацьба за незалежнасць БНР была проста эсэраўскім, а не беларускім нацыянальным праектам. У выніку lenta.ru імкнецца стварыць скрыўленае ўражанне, быццам Слуцкі збройны чын быў чарговай акцыяй [расейскіх] эсэраў і шараговай падзеяй унутрырасейскай грамадзянскай вайны. Напраўду ж гэта фактычна было сутыкненне ўзброеных сіл БНР, сфармаваных цывільнымі ўладамі БНР, з Чырвонай Арміяй РСФСР як з войскам іншай, замежнай дзяржавы-агрэсара.

У сувязі з гэтым пэўны момант у артыкуле пазначаны правільна: назва «паўстанне» не адлюстроўвае сутнасці Слуцкіх падзей, так як там не было паўстання супраць існай улады. Наадварот, слуцкія ўзброеныя сілы былі мабілізаваныя самімі органамі наяўнай дзяржаўнай улады - ўладамі БНР на Случчыне. Вядома, расейская нацыяналістычная прапаганда не распрацоўвае гэтую тэму, а больш дакладна – такую відавочную выснову замоўчвае.

У падмурку спробы падаць Слуцкую ўзброеную кампанію як частку расейскай грамадзянскай вайны знаходзіцца, натуральна, стандартны прапагандысцкі тэзіс аб тым, што нібыта беларусы раней у гісторыі папросту не з'яўляліся асобным ад расейцаў народам. Тут мы бачым імкненне замацаваць гэтую думку ў чытача, як нешта відавочнае, што не патрабуе нават агучвання.

Расейскія шавіністы апрыёры не дапускаюць магчымасць існавання ў гісторыі ўласнай беларускай нацыянальна-палітычнага, нацыянальна-дзяржаўнага жыцця. Той факт, што ў Слуцку беларускімі ўладамі БНР былі сфармаваныя беларускія нацыянальныя войскі, якія вялі ўзброеную барацьбу за незалежную беларускую нацыянальную дзяржава «ў яе этнаграфічных межах», з такім шаблонам, вядома, ніяк не стасуецца.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках