19 красавiка 2024, Пятніца, 1:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць карыстальнікаў Tor з Беларусі ўпала ўдвая

4

Значнае падзенне карыстальнікаў адбылося ў пачатку снежня.

У Беларусі пачаліся праблемы з падключэннем Tor-браўзэра да інтэрнэту. Браўзэр, які дазваляе абыходзіць цэнзуру ў інтэрнэце, перастаў падлучацца да сэрвераў. У некаторых карыстальнікаў праблема развязалася. А ў спісах абмежаванага доступу ні сайта, Tor, ні адрасоў для падлучэння Tor-браўзэра не знайшлося. Ці было гэта блакаваннем? На гэтыя пытанні адказаў спецыяліст інфармацыйнай бяспекі Анатоль Марцінкевіч, паведамляе «Еўрарадыё».

Са слоў Анатоля Марцінкевіча, блакаванне пачалася яшчэ ў пачатку снежня, і праблема існуе дагэтуль. Некаторыя карыстальнікі змаглі абысці блакаванне дзякуючы альтэрнатыўным транслятарам — мастам, якія прапануе сам Tor. Але ў многіх карыстальнікаў праблема ёсць.

Вельмі добра гэта бачна са статыстыкі, якую дае сам праект Tor. Колькасць карыстальнікаў з Беларусі заўсёды была амаль 5 тысяч, а ў пачатку снежня адбылося значане падзенне ўдвая.

Складана блакаваць працу Tor-браўзэра, і як абысці блакаванне? Чытайце ў артыкуле на charter97.org.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках