29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін заявіў аб жаданні «паспяхова закончыць сваю кар'еру»

46
Пуцін заявіў аб жаданні «паспяхова закончыць сваю кар'еру»

Прэзідэнт РФ таксама прызнаўся, што хоча «паглядзець на прыроду».

Прэзідэнт Уладзімір Пуцін на сустрэчы з работнікамі ТАА «Этэрна» ў Чэлябінску заявіў, што разлічвае паспяхова закончыць сваю кар'еру і марыць павандраваць, паведамляе «Інтэрфакс».

Адзін з работнікаў задаў прэзідэнту пытанне, якая ў яго ёсць мара. «Я хачу паспяхова закончыць сваю кар'еру», — адказаў Пуцін. Адказваючы на пытанне аб тым, ці ёсць у яго хобі, якім бы ён хацеў заняцца, прэзідэнт прызнаўся, што «вельмі любіць падарожнічаць».

«Сёння ўсе мае падарожжы зводзяцца да таго, што я прыязджаю ў аэрапорт, з яго перабіраюся ў нейкае памяшканне, потым назад у аэрапорт, вось быццам кудысьці з'ездзіў», — распавёў Пуцін. Паводле ягоных слоў, яму хацелася б падарожнічаць «па-іншаму», «паглядзець на прыроду, на нейкія гістарычныя славутасці».

Прэзідэнт РФ раней не даваў дакладнага адказу на пытанне аб тым, ці будзе ён удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах у 2018 годзе. Ён адказваў, што казаць пра гэта «абсалютна заўчасна». У інтэрв'ю Bloomberg ён удакладніў, што пастанова будзе залежаць ад таго, ці будуць рэалізаваныя «планы і задачы, якія мы перад сабой ставілі... падвышэнне жыццёвага ўзроўню людзей, развіццё эканомікі, сацыяльнай сферы, падвышэнне абараназдольнасці краіны». У гэтым інтэрв'ю ён таксама апісаў, якім, на ягную думку, павінен быць будучы лідар Расеі. «Зыходжу з таго, што будучы лідар павінен быць дастаткова маладым чалавекам, але спелым», — адказаў кіраўнік дзяржавы на пытанне журналістаў.

У сакавіку 2015 года Уладзімір Пуцін дапусціў, што на выбарах кіраўніка дзяржавы ў 2018 годзе можа быць абраны іншы чалавек.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках