19 красавiка 2024, Пятніца, 7:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стасевіч прызнаны найлепшым футбалістам чэмпіянату Беларусі

1
Стасевіч прызнаны найлепшым футбалістам чэмпіянату Беларусі
ІГАР СТАСЕВІЧ
ФОТА: FCBATE.BY

«Зорны мяч-2016» назваў найлепшага футбаліста, трэнера, суддзю і іншых лаўрэатаў сезона.

У сталічнай канцэртнай зале Prime Hall прайшла цырымонія закрыцця футбольнага сезону «Зорны мяч-2016». На ёй названы найлепшы футбаліст і трэнер Беларусі, найлепшы гулец нацыянальнага чэмпіянату, арбітры, а таксама іншыя лаўрэаты ў розных намінацыях, паведамляе «Трибуна».

Пераможцам у намінацыі найлепшы футбаліст чэмпіянату Беларусі-2016 стаў паўабаронца БАТЭ Ігар Стасевіч.

Адзначым, што Стасевіч прызнаны найлепшым гульцом чэмпіянату Беларусі трэці сезон запар.

Нападнік БАТЭ Віталь Радзівонаў названы самым каштоўным гульцом чэмпіянату Беларусі-2016.

У гжтым сезоне ў чэмпіянаце Беларусі Стасевіч правёў 26 матчаў, забіў 6 мячоў, адзначыўся 15 галявымі перадачамі.

Нагадаем, Радзівонаў разам з Міхаілам Гардзейчуком стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату. Абодва гульцы БАТЭ забілі па 15 мячоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках