19 красавiка 2024, Пятніца, 1:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пры сутыкненні аўтамабіляў у Менску дзіця вылецела праз шкло

19
Пры сутыкненні аўтамабіляў у Менску дзіця вылецела праз шкло
ФОТА: УДАІ ГУУС МЕНГАРВЫКАНКАМА

Паўтарагадовая дзяўчынка знаходзілася не ў спецыяльным аўтакрэсле, а на руках у мамы.

Сутыкненне двух аўтамабіляў адбылося на скрыжаванні прасп. Ракасоўскага і вул. Пляханава - сярод пацярпелых пасажыраў паўтарагадовае дзіця.

- ДТЗ здарылася ўначы 5 снежня. Кіроўца Mitsubishi Colt выехаў на скрыжаванне прасп. Ракасоўскага і вул. Пляханава на чырвоны сігнал святлафора, не саступіў дарогу і сутыкнуўся з Renault Megane. Паводле папярэдняй інфармацыі, ад моцнага ўдару праз задняе бакавое шкло аўтамабіля Mitsubishi Colt вылецела дзяўчынка 2015 года нараджэння, якую маці трымала на руках. Дзіця дастаўленае ў шпіталь са страсеннем мозгу, - паведамляе БелТА словы Сяргея Зараніка, начальніка аддзела агітацыі і прапаганды УДАІ ГУУС Менгарвыканкама.

Супрацоўнік адзначыў, што ў Беларусі ў лістападзе праходзіла шырокамаштабная тлумачальная кампанія сярод удзельнікаў дарожнага руху прафілактыкі ДТЗ з удзелам дзяцей-пасажыраў.

- На жаль, не ўсе кіроўцы пачулі парады і рэкамендацыі ДАІ, - сказаў Заранік.

ФОТА: УДАІ ГУУС МЕНГАРВЫКАНКАМА
Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках