20 красавiка 2024, Субота, 9:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы назвалі просты спосаб падаўжэння жыцця

4
Навукоўцы назвалі просты спосаб падаўжэння жыцця

У даследаванне былі ўцягнутыя 819 тысяч удзельнікаў.

Міжнародная група навукоўцаў прыйшла да высновы, што людзі, якія ўжываюць блізу 20 грамаў арэхаў на дзень, з меншай імавернасцю захварэюць на рак або памруць ад сэрцава-судзiнных захворванняў. Вынікі даследавання спецыялісты прадэманстравалі ў артыкуле, апублікаваным у часопісе BMC Medicine (пераклад - lenta.ru).

Біёлагі прааналізавалі звесткі 29 навуковых прац, прысвечаных уплыву арэхаў і іншых пладоў на здароўе людзей. У даследаванне былі ўцягнутыя агулам 819 тысяч удзельнікаў. Навукоўцы разгледзелі 12 тысяч выпадкаў ішэмічнай хваробы сэрца, дзевяць тысяч выпадкаў інсульту, 18 тысяч - раку і сэрцава-судзiнных захворванняў, а таксама больш за 85 тысяч смерцяў.

Даследчыкі рэкамендуюць рэгулярна ёсць арэхі пекан, лясныя і грэцкія арэхі, а таксама плён арахісу, якія з'яўляюцца бобам. Штодзённае ўжыванне ў ежу 20 грамаў звязанае з 30-адсоткавым скарачэннем захворвання ішэміі сэрца, зніжэннем рызыкі захварэць на рак на 15 адсоткаў і памяншэннем імавернасці заўчаснай смерці на 22 адсоткі. Са словаў навукоўцаў, людзі, якія будуць прытрымлівацца гэтай парады, будуць радзей хварэць на дыябет і рэспіраторныя захворванні, хоць гэтая сувязь не так моцна выяўленая.

Арэхі ўтрымоўваюць вялікую колькасць клятчаткі, магнію і поліненасычаных тлушчаў - рэчываў, якія адыгрываюць ключавую ролю ў скарачэнні рызыкі сэрцава-судзінных захворванняў і зніжэнні ўзроўню халестэрыну. У іх таксама знаходзяцца антыаксіданты, якія могуць змагацца з акісляльным стрэсам і, магчыма, знізіць рызыку развіцця раку.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках