19 красавiка 2024, Пятніца, 9:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масквіч-безбілетнік разбіў лабавую шыбу аўтобуса ў Баранавічах

36
Масквіч-безбілетнік разбіў лабавую шыбу аўтобуса ў Баранавічах
Ілюстрацыйнае фота

Расеец-хуліган знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.

У Баранавічах раззлаваны безбілетнік разбіў лабавую шыбу рэйсавага аўтобуса, паведамляе БелТА.

Інцыдэнт, адбыўся 5 снежня блізу 21:25. У дзяжурную частку міліцыі паступіў званок, што на прыпынку грамадскага транспарту невядомы мужчына пашкодзіў лабавую шыбу аўтобуса МАЗ, ударыўшы па ім шкляной бутэлькай.

Патруль ДАІ, які прыбыў на месца здарэння, затрымаў непрацуючага 33-гадовага жыхара Масквы. Як высветлілася, пасажыр паскандаліў з кантралёрамі, якія аштрафавалі яго за безбілетны праезд. Пашкоджаны аўтобус давялося зняць з маршруту.

Скандаліст змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. У дачыненні да яго Баранавіцкім міжраённым аддзелам Следчага камітэта распачатая крымінальная справа паводле ч.1 арт.339 (хуліганства) КК РБ. Мужчыну пагражае пакаранне ў выглядзе штрафу, грамадскіх або папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, або шасцімесячны арышт, ці да трох гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках