23 красавiка 2024, aўторак, 18:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Голас Амерыкі»: «Шалёны сабака» Мэціс - лідар, які натхняе многіх

11
«Голас Амерыкі»: «Шалёны сабака» Мэціс - лідар, які натхняе многіх
Дональд Трамп І Джэймс Мэціс
Фота: AP

Трамп ужо сёння афіцыйна абвесціць аб прызначэнні Джэймса Мэціса кіраўніком Пентагона.

Абраны прэзідэнт Дональд Трамп афіцыйна абвесціць аб намеры прызначыць генерала ў адстаўцы Джэймса Мэціса па мянушцы «Шалёны сабака» на пасаду міністра абароны, калі будзе выступаць у Паўночнай Караліне ў аўторак, паведамляе «Голас Амерыкі».

Раней Мэціс займаў пасады кіраўніка Цэнтральнага камандавання ўзброеных сіл ЗША, якое вядзе амерыканскія аперацыі на Блізкім Усходзе, і вярхоўнага галоўнакамандуючага аб'яднанымі ўзброенымі сіламі NАТО.

Старшы вайсковы экспэрт Інстытута Брукінгса Майкл О'Хэнлан уважае Мэціса за «аднаго з самых адукаваных, самых інфармаваных і самых дасведчаных генералаў свайго пакалення».

«Яго ўважаюць за амаль такога ж навукоўца, як і генерала, за яго любоў да гісторыі, стратэгіі і нават філасофіі. Гэта адзін з самых выбітных вайскоўцаў, якіх я сустракаў», - заявіў О'Хэнлан «Голасу Амерыкі» ў панядзелак.

Дзякуючы ўпартасці ў барацьбе з варожымі сіламі ў Афганістане і Іраку ён не толькі атрымаў мянушку «Шалёны сабака», але і заслужыў павагу з боку калег-вайскоўцаў.

«Ён жаўнер з жаўнераў, марпех з марпехаў, - заявіў камандуючы міжнароднымі сіламі ў Афганістане генерал Джон Нікалсан у гутарцы з журналістамі ў Пентагоне ў пятніцу. - Гэта лідар, які натхняе многіх. Я ведаю, што ён натхніў мяне».

О'Ханлан мяркуе, што дзякуючы свайму досведу і ведам Мэціс стаў больш практычным чалавекам, чым большасць іншых у тым, што датычыцца патэнцыялу вайсковай моцы і яе абмежаванняў. Экспэрт заявіў «Голасу Амерыкі», што натхнёны выбарам абранага прэзідэнта.

«Вельмі добра, што такі чалавек, як Мэціс, правераны ў баявой абстаноўцы, будзе даваць парады Дональду Трампу, бо Трамп будзе слухаць яго і прыслухоўвацца да довадаў за стрымліванне ва ўжыванні сілы, калі іх будзе вылучаць такі чалавек, як Мэціс», - кажа ён.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках