20 красавiка 2024, Субота, 5:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анджэй Пачобут: Мясніковіч сам вінаваты ў эміграцыі моладзі з Беларусі

14
Анджэй Пачобут: Мясніковіч сам вінаваты ў эміграцыі моладзі з Беларусі
Анджэй Пачобут
ФОТА: AGENCJA GAZETA

Улады як звычайна, спрабуюць усё перакласці з хворай галавы на здаровую.

У час сустрэчы з кіраўніком сената Польшчы Станіславам Карчэўскім старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч нагадаў і аб карце паляка: маўляў, бакі «не павінны абыходзіць нязручныя тэмы». Журналіст Анджэй Пачобут разважае, «ці прычыняе шкоду інтарэсам краіны» карта паляка, паведамляе «Радыё Рацыя».

«Гэтае пытанне патрабуе сур'ёзнага вывучэння на ўзроўні экспэртаў, - заявіў Мясніковіч. - Такая палітыка стымулюе эміграцыю моладзі, высокакваліфікаваных спецыялістаў з Беларусі ў Польшчу, а гэта не павінна прычыняць шкоду інтарэсам маёй краіны».

- Калі паглядзець на колькасць людзей, якія з'язджаюць з Беларусі, то, паводле афіцыйнай статыстыкі, галоўны кірунак - гэта як раз Расея, а не Польшча. Атрымліваецца, што эміграцыя беларусаў у Расею Мясніковічу ніякім чынам не замінае і вельмі дзіўна, што ён бачыць «шкоду» менавіта ў карце паляка.

На мой погляд, гэта проста нейкае штучнае тлумачэнне працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі. Праблема эміграцыі ёсць - ніхто гэтага не ўтойвае. Шмат людзей у варунках існавання цяперашняй улады не бачаць будучыні ў сваёй краіне, а таму з'язджаюць за мяжу. Але прычына тут зусім не ў карце паляка, а ў той палітыцы, якую праводзіць улада, і ў той сітуацыі, што склалася ў краіне.

- Ці цікавая для польскай меншасці ў Беларусі карта паляка?

- Безумоўна, бо сувязь з Польшчай для нацыянальнай меншасці - важная рэч. Думаю, і ва ўрадзе выдатна разумеюць, чаму тая ж моладзь накіроўваецца ў эміграцыю, але не хочуць гэтага прызнаваць публічна. Таму што ў такім выпадку гэта было б прызнаннем банкруцтва палітыкі беларускай улады. І тады, трэба было растлумачыць, чаму насамрэч людзі з'язджаюць з краіны.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках