19 красавiка 2024, Пятніца, 7:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Хацкевіч сышоў з пасады галоўнага трэнера нацыянальнай каманды Беларусі

20
Аляксандр Хацкевіч сышоў з пасады галоўнага трэнера нацыянальнай каманды Беларусі
Аляксандр Хацкевіч
ФОТА: TUT.BY

Беларуская федэрацыя футбола датэрмінова скасавала з настаўнікам кантракт, разлічаны да лістапада 2017 года.

Журналістам tut.by гэтую інфармацыю пацвердзілі ў федэрацыі футбола.

У снежні 2014 года Аляксандр Хацкевіч змяніў на трэнерскім мастку нацыянальнай каманды Андрэя Зыгмантовіча, які нядоўга кіраваў нацыянальнай камандай у статусе "в.а." пасля адстаўкі Георгія Кандрацьева.

На новым месцы Хацкевіч стартаваў у канцы адбору на ЧЕ-2016, атрымаўшы перамогі над македонцамі, люксембуржцамі і славакамі і пацярпеўшы паразы ад гішпанцаў і ўкраінцаў. У новым цыкле справы ў нацыянальнай камандзе Беларусі пайшлі не надта добра. Пасля нічыёй з французамі яе чакалі паразы ад галандцаў і нічыя з люксембуржцамі, што значна ўскладніла выкананне агучанай задачы ў кваліфікацыі на ЧС-2018 - заняць як мінімум трэцяе месца ў групе.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках