29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Жодзіне рабочаму на нагу надзелі бранзалет-шагамер

61
У Жодзіне рабочаму на нагу надзелі бранзалет-шагамер

Калі працоўны ліцейнага цэха пройдзе за змену менш за 9 км - заробак зрэжуць.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў старшыня РГА «Перспектыва» Анатоль Шумчанка.

«У сетцы ІП напісалі: сёння да мяне ў краму зайшла жанчына. І распавяла гісторыю мужа сваёй сястры. Яе сястра з мужам жыве ў Жодзіне, муж працуе на металургічным заводзе.

Заробак быў 8 мільёнаў ранейшымі. Цяпер зрэзалі да 4 мільёнаў. А на мінулым тыдні прыйшлі і надзелі яму на нагу бранзалет-шагамер, згодна з якім будуць яму заробак налічваць. Ён павінен за змену 9 км нахадзіць. Інакш зрэжуць заробак.

Ён працуе ў ліцейным цэху. Цяпер там стаіць абсталяванне і ён кіруе з аператарскай. Але, каб пазбегнуць аварыі ён павінен абыходзіць аб'ект некалькі разоў за змену. Ён і раней гэта рабіў, але цяпер каб знізіць заробак над імі ўсталявалі кантроль з дапамогай шагамера.

Ад сябе дадам: калі гэта не прыніжэнне працоўнага класа, то што гэта такое?».

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках